Калонія імя Фелікса Варбурга ў паштоўках

У серыі "Брэст* Brześć* Brest* Brisk" выйшаў камплект паштовак "Калонія імя Фелікса Варбурга" ў якім сабраныя здымкі пераможцаў конкурсу "Код памяці", зарганізаванай грамадскасцю Берасьця ў зіму 2012-2013 гг. 
Узімку 2012-2013 гг., забудову калоніі імя Варбурга, асудзілі на знішчэнне. Менавіта тады берасцейцы правялі  фотапленер “Код памяці”, вынікам якога стала  выданне набору паштовак і выстава, якая адкрылася ў мае ў Варшаве на  міжнароднай навуковай канферэнцыі “Гістарычныя гарадскія ансамблі ў час пераменаў. Праблемы. Выклікі. Шанцы”. У лютым выстава "Код памяці" адкрыецца ў Берасьці.

фота: Пётра Альшэўскі

фота: Пётра Альшэўскі

фота: Марыя Васількова