Місія Джойнт ў Берасьці. Год 1927

З прыватнага архіву патрапілі да Берасьця здымкі  місіі Джойнта, збудаванай тут ў 1927 годзе.

Надзвычай каларытны гарадскі ансамбль  ўяўлялі сабою дамы, пастаўленыя ў традыцыі старасвецкага двара, з архітэктурай, уласцівай закапанскаму стылю. Цяпер, нарэшце,  стала відавочным,  чаму да архітэктуры калоніі імя Варбурга, збудаванай высілкамі тагож Джойнта, прыпісывалася характарыстыка неўласцівага ёй стылю. З публікацыі да публікацыі пераносілася гэтае акрэсленне, хоць ніякага дачынення да "закапаньскага" (альбо карпацкага) стылю дамы не мелі.  Памылковая, але настойлівая байка перадавалася з адной публікацыі да другой, з аднаго гісторыка да другога. Аднак тое, што ў "закапаньскім стылі былі збудаваны іншыя будынкі, не  робіць  ансамбль калоніі менш каштоўным.  Хутчэй падвышае ягоную вартасьць, як урбаністычнага ансамблю. Нам ўдалося высветліць месца, дзе была ўзведзена місія Джойнта. Яна паўстала  пры вуліцы Карэтаўскай, пазней- генерала Бема, за якой праходзіла лінія чыгункі. Чыгунка аддзяляла місію ад  вуліцы Браварнай і калоніі імя Варбурга. Бравар заснаваны ў 1860 годзе трымаў юдэй- Каган. Такім чынам адкрываецца новы інтрыгуючы  факт ў горадабудаўнічай гісторыі Берасьця. У міжваенным Берасьці  мэтаскіравана і сьвядома фармаваўся адасоблены этнічны раён, накшталт "Жыдоўскай вуліцы" ў старым горадзе.

Вось толькі шкада, што адкрыцця прыходзяць пасля поўнай зачысткі тэрыторыі...

Агульны від місіі

Цэнтральны будынак місіі Джойнта. У 1923 годзе Джойнт прадставіў справаздачу аю правядзенні будаўнічай працы ў Берасьці.

, Копіі дакумантаў справаздачы можна паглядзець  тут

Месца, дзе раней знаходзілася місія Джойнта забудаваны ў 80-х ХХ стагоддзя шматкватэрнымі дамамі.