Спадчына для нашчадкаў

EUI

Беларуская нацыя мае багатую матэрыяльную нерухомую Спадчыну. І напэўна няма іншага народу, які бы сёння так ўважна прыглядаўся да сваіх карэнняў і здзіўляўся багацем уласнай культуры.

Што праўда  гістарычныя каштоўнасці, не так лёгка, знайсці, не так лёгка распазнаць, бо большасць аб'ектаў застаецца занядбанымі, стаяць у руінах ці вогуле дажываюць апошнія дні перад руйнаваннем.  

 Маючы сучасныя прылады для фіксацыі стану многія актыўныя грамадзяне актыўна занатоўваюць працэсы, ў прасторы нацыянальнай ідэнтычнасці.

Але ж ці гэтага дастаткова? Што трэба зрабіць так, каб ня толькі занатоўваць, але ўратаваць Спадчыну ад знішчэння, ад забыцця?

Адна з магчымасцяў - стаць сааўтарам Публічнай Базы дадзенных Гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Ваш першы ўласны запіс у ПБД ГКК пра аб'ект які побач з Вамі, у Вашым горадзе, весцы, падворку можа дазволіць хутчэй прыцягнуць да яго увагу ці уратаваць ад разбурэння.

Як гэта зрабіць?

1. Далучыцца да супрацы з камандай можна праз рэгістрацыю на старонцы: http://euimedia.com/data;

2. Пасля рэгістрацыі і атрымання статуса рэдактара, ствараеце новы аб'ект на старонцы:  http://euimedia.com/manager/data, праз запіс База Дадзенных+ ;

3.На адчыненай старонцы http://euimedia.com/manager/data/new, выбраць  а) РАЗДЗЕЛ БАЗЫ б) КАТЭГОРЫЮ

4. НАЗВУ аб'ект (перад назваю неабходна напісаць Мясцовасць, у прынятай сучаснай транскрыпцыі)

5. Далей выбіраць вобласці, раёны.

 6. Каб вызначыць канкрэтныя каардынаты, неабходна знайсці аб'ект на старонцы  https://www.google.by/maps, і курсорам вызначыць месца, выявіць каардынаты, скапіраваць іх і ўставіць ў вакно: "Каардынаты аб'екту у Google Maps"

Наступны пункт "Спасылка на аб'ект у Google Maps" - для гэтага трэба азнаёміцца з даведачнай інфармацыяй інфармацыяй Google Maps у радзеле: "Як дадаць мапу на сайт ці падзяліцца месцам". Пасля завяршэння гэтай аперацыі рэкамендуем  захаваць запіс, бо каардынаты дазваляюць рэгенераваць кад аб'екта ў Публічнай БД ГКК.

Далей працягваць згодна з Вашай кампетэнцыяй і ведамі. 

Кансультацыі, дапамога, падтрымка бадай штодзённая. Просім па усіх пытаннях пісаць на адрэсу: euimedia.2016@gmail.com альбо звярнуцца  да  адміністратара праз https://www.facebook.com/euimedia .

Шчыра запрашаем да супрацоўніцтва дзеля Спадчыны,якую пакінем нашчадкам.

 Прыклад фіксацыі стану аб'екта ў ПБД ГКК