Гістарычны цэнтр Берасьця вынішчаецца

Атрыманы першыя вынікі     маніторынга рэгіянальных СМІ па выкананню Закона аб Ахове Гісторыка культурнай спадчыны. Публікуем вытрымкі з дакуманту.
па матэрыялах Інтэрнэт-парталаў:: nn.by; realbrest.by; virtual.brest.by*; tomin.by; vb.by; ibrest.ru; city.brest.by; facebook.com/brestfortressfoundation; brest.brest-region.gov.by; brestcity.com; bvn.by;

Аб’ектамі маніторынгу абраныя: тэрыторыя Брэсцкай крэпасьці, парэшткі кляштару бэрнардынак, зона аховы па вул. Зубачова, забудова 19 ст. каля чыгуначнага вакзалу “Брэст-Цэнтральны”, будынак па вул. Астроўскага, 10, будынак па вул. Са. Памежнікаў, 34, вуліца Леванеўскага, будынак па вул. 17 Верасьня, 27, будынакі па вул. Савецкай, 43-45, калёнія Варбурга (Першы Мінскі завулак), квартал у межах вуліц Савецкая, Камсамольская, Міцкевіча, Пушкінская, квартал у межах вуліц Савецкая, Куйбышава, Дзяржынскага, пр. Машэрава, некаторыя іншыя пляцоўкі як у цэнтры гораду, так і ў мікрараёнах “Усход”, “Кавалёва”. У Берасьцейскім рэгіёне – парк князёў Сапегаў у м. Высокім, Косаўскі палац, гістарычная забудова і археалагічные аб’екты Пружаншчыны".

Згаданыя арганізацыі\установы\фірмы:  Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (БДТАПГК), Суполка Brest Litovski, Мясцовы дабрачынны фонд «Фонд развіцьця Брэсцкай крэпасьці», Праект “Брэст-2019”, Прафэсійная супольнасьць «Ассоциация  менеджеров культуры» (Расея), Кампанія музэйнага праектаваньня bogner.cc (Аўстрыя), Вайскова-гістарычны клюб «Гарнізон» пры Брэсцкім ГК ГА «БРСМ», ГВГР Рубеж, рэлігійныя абшчыны БПЦ, Брэсцкая гарадская габрэйская грамадская арганізацыя «Брыск», Грамадска-культурная кампанія “Берасце старадаўняе”  Міністэрства культуры Беларусі, Назіральна-кансультацыйная рада пры Мінкультуры, Брэсцкія гар- і аблвыканкамы, ААТ Брэстпраект, Брэсцкі філіял ААТ Белрэстаўрацыя, УП Рэстаўрацыя Інвэст, ЖЭС №4, КУП ЖРЭУ г.Брэста , БУ-158 будтрэсту №8, КУП «УКСБ Брэсцкай гарадской ЖКГ», ААТ «Мостатрад-58», Дзяржбудэкспертыза па Брэсцкай вобласьці, Белзамежбуд, Белгіпразем, ЗПУП «ФТП», ТДА “Полі Сэрвіс”, СТАА Офіс-цэнтр, ЗТАА "Глера Таў" (гандлёвая марка MART INN), ЗПУП «МФБ Дэвэлапмэнт», "Элэдзі-Груп", ПУП "Студыё А-3", агенцтва нерухомасьці “Бугріелт”, СТАА ІталІнвест, ТАА Воблік.  

Тэндэнцыі і высновы: у канцы 2013-пачатку 2014 гг. працягвалася планамерная зачыстка Берасьця ад аб’ектаў  унесеных у Дзяржаўны спіс ГГК.  Мясцовыя ўлады  “раздавалі” тэрыторыі ў гістарычным цэнтры горада (XIV-XVIII стст., крэпасці-XIX –ХХ ст.) і былым кобрынскім форштаце (ХІХ-пач.ХХ стст. ст.). Разам з забудоваю, знішчаны ландшафт і культурны слой.

Выявілася тэндэнцыя, што расейскі капітал пачаў прыходзіць ў Берасьце пад выглядам замежнага (найчасцей італьянскага і аўстрыйскага) ці інш. інвестара. У фірмах з расійскім капіталам кіруючыя пазыцыі фармальна прыпісаныя грамадзянам краінаў Еўрапейскага Саюзу. На актыўнасць дзейнасці ў Брэсце расійскіх дэвэлопераў могуць паўплываць і нават прыспешыць санкцыі, ўведзеныя супраць Расеі ў 2014 г.  Сітуацыю з ГК спадчынай Берасьця нельга разглядаць у адрыве ад агульнай каляніяльнай, палітыкі сучаснай Расеі. Сённч расейскія дэвэлоперы актыўна ствараюць  псеўбеларускія грамадскія арганізацыі якія абслугоўваюць і ўмацоўваюць імперскую  палітыку Расеі. У Берасьці такія арганізацыі гуртуюцца вакол аб’ектаў сімвалізуючых Расейскую імпэрыю\СССР(Крэпасьць, месцы зьвязаныя з І і ІІ Сусьветнай вайною). Тэма вайны і крэпасці дамінуе і зацірае 1000-гадовую гісторыю гораду".

"Найбольш яскравы прыклад  такога новатвора – фонд развіцця Брэсцкай крэпасці. Фонд створаны расейцамі для расейцаў, хоць фармальна мае статус беларускага. Характэрна для дзейнасці фонда выпячванне падзей, асоб, аб'ектаў павязаных з перыядам каляніяльнага падпарадкавання Беларусі Расейскай імперыі". У гэтым кантэксце факт фінансавання псеўдабеларускага фонда, створанага расейскім міліянерамі  амбасадай  Амерыкі павінен быць разгледжаны асобна і больш уважна.

Назіраецца значны прагрэс  актыўнасьці шэраговых жыхароў Берасьця, якія падымаюць голас ў абарону сваёй годнасці і уласнасці. Аднак прававая абарона Гісторыка Культурных Каштоўнасцяў у сёньняшніх  сацыяльна-палітычных умовах церпіць  паразу за паразай.

Грамадскі пратэст існуе з большага ў віртуальнай прасторы, толькі зрэдку з сацыяльных сетак і інтэрнэт-старонак выліваецца на вуліцу.

Пазітыўнай зменаю ёсць кансалідацыя грамадзянаў і ўсё больш актыўнае аспрэчванне адміністратыўных рашэнняў непрыязных да ягоных жыхароў.