Што далей з такімі інвестыцыямі?


Сёння,  напрыканцы ліпеня 2017 года, жыхары квартала ў межах вуліц Міцкевіча, Савецкай,  адзначаць дзень горада ў сваіх уласных кватэрах. Страсці інвестыцыйныя пакуль паўціхлі. З давераных крыніц стала вядома, што шматколькасныя інвестары, якія прыйшлі ў Берасьце ў 2010-2014 гг. за звычай не маюць грошай для рэалізацыі амбітных планаў. Хутчэй, дамова, якую яны на дзіва лёгка заключаюць у Брэсце, дае ім прэферэнцыі на атрыманне звышвыгадных крэдытаў на радзіме. Атрымаўшы крэдыт псеўдаінвестары хутка знікаюць, пакінуўшы пасля сябе пустэчу і вынішчаныя гістарычныя будынкі. 


На месцы плянаванага будаўніцтва  буйнага жылёвага комплекса з паркоўкамі сёння высяцца новыя рукатворныя руіны..

Прыгадаем гісторыю інвестыцыйнага праекта, які стаў арэнаю барацьбы паміж жыхарамі    і чыноўнікамі брэсцкага гарадскаога выканаўчага камітэту ды аўтарам праекту "Стары горад", архітэктарам А.Андрэюком. 

Вось што пісалі мы  2 гады таму:

Ужо некалькі дзён у вокнах будынкаў прызначаных праектам на зруйнаванне, бачныя пратэстныя плакаты жыхароў: Мы супраць!

Жыхары гэтага квартала задаюць справядлівыя пытанні: як так магло стаць, каб на месцы нашых зялёных двароў быў збудаваны “элітны” гараж ды жытло для выбраных, а нас трактавана як другасортных і заганялі жыць у поўцёмныя падворкі? 

Як сталася, каб  будынкі, якія з'яўляюцца гісторыка культурнай каштоўнасцю, руйнавалі па жаданню  "інвестара"? 

Чаму дзяржаўныя структуры, якія абавязаны абараняць нашу краіну ад парушэння нашых правоў, непраўных захопаў рэйдэраў, ігнаруюць правы грамадзянаў Беларусі ды самі становяцца  галоўнымі парушальнікамі  Канстытуцыі РБ?

З за бяды, якая звалілася нечакана на голавы жыхароў квартала яны паядналіся і распачалі сваю барацьбу за жыццёвую прастору. Яны аказаліся вельмі дапытлівымі і руплівымі ўладальнікамі маемасьці і вельмі дасведчынымі ў справах як юрыспрудэнцыі, так і будаўнічых норм і правіл. 

Жыхар гэтага квартала Мікалай Раманюк даткнуў адну з найбольш балючых з іх-праблему Брэста й падлічыў транпартныя сродкі якія будуць прыцягнутыя ў квартал пры рэалізацыі гэтага праекта. Лічба, памылкова , а можа свядома заніжанага праектантамі аспрэчана ім ў запыце: "..Согласно данным ГАИ УВД Брестского облисполкома по плотности машин Брестская область занимает второе после Минска место в республике — 517 автомобилей на 1 тыс. жителей, т.е каждый второй житель Бреста имеет автомобиль.     

Таким образом при несложном подсчете количество автомобилей в связи с дополнительным строительством возрастет будет колебаться и составит как минимум 1700 - 2 000 единиц, за счет:  - офисов, по данным проекта - 1005 работников + по одному посетителю, дополнительно составит около 1 000 машино-мест в день (данные в проекте не приводятся); - работников магазинов (торговая площадь 1650 кв.м.) - около 300 работников (данные в проекте не приводятся) + 900 посетителей (из расчета 3 покупателя в день), доставки товаров в магазины до 100 машин в день (данные в проекте не приводятся), что дополнительно составит около 600 машино-мест в день; - от жителей нового дома - 44 квартиры, дополнительно около 25 машино-мест в день(данные в проекте не приводятся).      

В результате указанное количество (1 700 - 2 000 единиц в день) транспортных средств невозможно разместить в проектируемом подземном двухуровневом гараже-стоянке на 274 машино-места. 

Таким образом, исходя из указанных замечаний, в данном случае строительство объекта "Жилого, торгового и административного комплекса "Старый город" в границах улиц Мицкевича, Комсомольская, Советская, Пушкинская" невозможно еще и потому, что с его строительством увеличиться уровень воздействия на природную среду (объекты растительного мира, атмосферный воздух) в центре города при уже имеющимся значительном воздействии на окружающую среду и нашу среду обитания от больших объемов выбросов выхлопных газов дополнительно от 1700 - 2 000 транспортных средств"...

Канфлікт мае доўгую гісторыю працягласцю ў 5 год, а зараз уваходзіць у найбольш актыўную стадыю.

Абвал скаргаў, судовых спраў і грамадскага супраціву сведчаць, што грамадскае цярпенне асягнула ў Берасьці кропкі кіпення. Галасы берасцейцаў, што яшчэ 5 гадоў  гучала паасобку, сёння гучаць зладжана і аднагалосна: "Мы супраць такіх інвестыцый!"

 

фрагмент праекта добраупарадкавання тэрыторыі-суцэльны гараж.

 

Схема транспартных магістралей згодна новаму генеральнаму плану горада

Адна з жыхарак дому па вул.Камсамольскай 26, апавядае пра свае дзяцінства ў сваім доме пабудовы 1926 г.

Працяг гісторыі...

У ліпені 2017 года квартал часткова расселены коштам гарадскога бюджэту,  замарожаны. Дамы паволі разбураюцца і ўжо нікога гэта ў Берасьці не здзіўляе. Сістэма працуе без збою: высяленне, псаванне пакрыцця даху, накопліванне ў закінутым будынку вулачнага смецця, падпал і канчатковае разбурэнне без рэстаўрацыі і рэканструкцыі. Поўнае знішчэнне.

За развіццём падзей сочаць актывісты з Берасьця.

Ліпень 2017 г.

 Ліпень 2017 г.

"