Пастанова Савета Министраў Рэспублікі Беларусь 15 чэрвеня 2006 г. N 762 "Аб некаторых пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны"

Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов

Республики Беларусь 23 июня 2006 г. N 5/22474





 





 

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

15 чэрвеня 2006 г. N 762





 

АБ НЕКАТОРЫХ ПЫТАННЯХ АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ





 

(в ред. постановлений Совмина от 31.12.2006 N 1803,

от 18.09.2007 N 1185, от 17.12.2007 N 1747, от 06.05.2009 N 599,

от 05.01.2010 N 5, от 29.07.2010 N 1129, 28.05.2012 N 487,

от 07.08.2012 N 737, от 18.10.2012 N 943, от 14.12.2013 N 1080,

от 17.01.2014 N 42)





 

У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзеныя:

Палажэнне аб парадку вядзення Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь;

Палажэнне аб парадку фармiравання Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь i парадку азнаямлення з iнфармацыяй, якая змяшчаецца ў iм;

Палажэнне аб парадку выдачы дазволу на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

(в ред. постановления Совмина от 07.08.2012 N 737)

Палажэнне аб парадку выдачы пасведчанняў на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

(в ред. постановления Совмина от 07.08.2012 N 737)

Палажэнне аб Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай радзе па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры;

склад Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры.

2. Унесцi ў Палажэнне аб ахове археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ, зацверджанае пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 мая 2002 г. N 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 59, 5/10482), наступныя змяненнi i дапаўненнi:

2.1. пункт 2 дапоўнiць абзацам сёмым наступнага зместу:

"дазвол дзяржаўнай навуковай установы "Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi" - дакумент, якi выдаецца дзяржаўнай навуковай установай "Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi" ва ўстаноўленым парадку i з'яўляецца пацвярджэннем прадастаўленага Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi выканаўцам права на правядзенне археалагiчных даследаванняў.";

2.2. у пункце 3:

у частцы першай словы "Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., N 30, арт. 504)" замянiць словамi "Законам Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195)";

частку другую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Характар дзейнасцi ў дачыненнi да археалагiчных аб'ектаў, якiя не з'яўляюцца матэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi, вызначаецца Мiнiстэрствам культуры на падставе заключэння дзяржаўнай навуковай установы "Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi". Правядзенне земляных i будаўнiчых работ на тэрыторыi археалагiчнага аб'екта ажыццяўляецца па ўзгадненню з Мiнiстэрствам культуры.";

2.3. у пунктах 5 i 6 словы "дзяржаўным органам аховы гiсторыка-культурнай спадчыны" замянiць словамi "Мiнiстэрствам культуры";

2.4. частку другую пункта 7 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Меры па ахове археалагiчных аб'ектаў у зоне земляных i будаўнiчых работ распрацоўваюцца арганiзацыямi, якiм выдадзены дазвол дзяржаўнай навуковай установы "Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi" ў адпаведнасцi з дагаворамi, заключанымi дзяржаўнай навуковай установай "Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi" з юрыдычнымi, фiзiчнымi асобамi, якiя вядуць праектаванне ў названых зонах.";

2.5. з пункта 8 словы "i распрацоўка" выключыць;

2.6. пункт 10 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"10. Мiнiстэрства культуры, а таксама археолагi, квалiфiкацыя якiх пацверджана пасведчаннем на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, маюць права сваiм рашэннем прыпынiць земляныя i будаўнiчыя работы ў выпадку з'яўлення пагрозы пашкоджання цi знiшчэння археалагiчнага аб'екта.";

2.7. пункт 11 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"11. Юрыдычныя i фiзiчныя асобы ў выпадку выяўлення археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ павiнны паведамiць аб гэтым Мiнiстэрству культуры i прыпынiць далейшае вядзенне работ.

На падставе звароту Мiнiстэрства культуры дзяржаўная навуковая ўстанова "Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi" дае заключэнне аб навуковай вартасцi выяўленага аб'екта i прапануе меры па яго ахове.";

2.8. частку другую пункта 12 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Iнфармацыя аб размяшчэннi археалагiчных аб'ектаў, якая атрымана ў ходзе правядзення земляных i будаўнiчых работ, прадстаўляецца навуковымi арганiзацыямi археалагiчнага профiлю, выканаўцам якiх прадастаўлена права на правядзенне археалагiчных даследаванняў. Дадзеная iнфармацыя ўключае ў сябе iлюстраваныя i тэкставыя матэрыялы, якiя распрацоўваюцца на аснове сучасных картаграфiчных матэрыялаў, узгадняюцца дзяржаўнай навуковай установай "Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi" i Мiнiстэрствам культуры, пасля чаго зацвярджаюцца дзяржаўнымi органамi землекарыстання.";

2.9. пункт 13 дапоўнiць словамi ", якая пацверджана пасведчаннем на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях";

2.10. у пункце 14 словы ", выдадзенага Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi" замянiць словамi "Мiнiстэрства культуры".

3. Мiнiстэрству культуры да 31 снежня 2006 г. унесцi ў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прапанову аб пацвярджэннi статусу гiсторыка-культурных каштоўнасцей, уключаных у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь да дня ўступлення ў дзеянне Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь".

4. Прызнаць страцiўшымi сiлу:

пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16 кастрычнiка 1998 г. N 1590 "Аб Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай радзе па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры" (Собрание декретов, указов Президента и постановлений Правительства Республики Беларусь, 1998 г., N 29, арт. 758);

пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 25 верасня 2002 г. N 1314 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16 кастрычнiка 1998 г. N 1590" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 111, 5/11189);

пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 25 лiстапада 2004 г. N 1497 "Аб унясеннi змяненняў у пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16 кастрычнiка 1998 г. N 1590" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 190, 5/15225).

5. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з 24 лiпеня 2006 г.





 

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi




 





 





 





 





 





 

                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА

                                                 Пастанова

                                                 Савета Мiнiстраў

                                                 Рэспублiкi Беларусь

                                                 15.06.2006 N 762





 

ПАЛАЖЭННЕ

АБ ПАРАДКУ ВЯДЗЕННЯ ДЗЯРЖАЎНАГА СПIСА ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ

КАШТОЎНАСЦЕЙ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ





 

(в ред. постановлений Совмина от 29.07.2010 N 1129,

от 07.08.2012 N 737, от 17.01.2014 N 42)





 

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI





 

1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195) (далей - Закон) i ўстанаўлiвае парадак вядзення Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь (далей - Дзяржаўны спiс) у мэтах забеспячэння захавання звестак аб гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

2. Дзяржаўны спiс рэгiструецца ў Дзяржаўным рэгiстры iнфармацыйных рэсурсаў.

(п. 2 в ред. постановления Совмина от 29.07.2010 N 1129)

3. Вядзенне Дзяржаўнага спiса ажыццяўляецца Мiнiстэрствам культуры.

4. Вядзенне Дзяржаўнага спiса ўключае:

унясенне ў Дзяржаўны спiс звестак аб аб'ектах, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

выключэнне з Дзяржаўнага спiса звестак аб аб'ектах, якiя пазбаўлены статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

Звесткi аб аб'ектах, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, уключаюцца ў Дзяржаўны спiс па раздзелах згодна з пунктамi 6 - 8 дадзенага Палажэння.

(п. 4 в ред. постановления Совмина от 17.01.2014 N 42)

5. Дзяржаўны спiс з'яўляецца асноўным дакументам дзяржаўнага ўлiку гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.





 

ГЛАВА 2

СКЛАД ДЗЯРЖАЎНАГА СПIСА





 

6. Дзяржаўны спiс змяшчае наступныя раздзелы:

6.1. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь (незалежна ад iх паходжання);

6.2. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя згодна з заканадаўствам знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя пры дакументальна пацверджаным беларускiм паходжаннi апынулiся за межамi Рэспублiкi Беларусь у парадку, што адпавядае нормам мiжнароднага права, а таксама звесткi аб увасобленых нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, носьбiты якiх пры бясспрэчным (у тым лiку прызнаным iмi самiмi) беларускiм паходжаннi (нацыянальнасцi) не маюць грамадзянства Рэспублiкi Беларусь;

6.3. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя незаконна знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя ў парушэнне норм мiжнароднага права пры дакументальна пацверджаным беларускiм паходжаннi апынулiся за межамi Рэспублiкi Беларусь;

6.4. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знiклi цi страчаны пры нявысветленых абставiнах. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, наяўнасць якiх дакументальна засведчана, пры ўмове адсутнасцi бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

6.5. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знаходзяцца пад пагрозай знiшчэння, страты цi знiкнення. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя знаходзяцца пад пагрозай знiшчэння, страты цi знiкнення, з указаннем прычын, што выклiкаюць пагрозу, i мер, неабходных для захавання гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

7. Пры ўключэннi комплекснай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў Дзяржаўны спiс у гэты спiс уключаецца таксама кожны з яе матэрыяльных аб'ектаў або нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якi ўваходзiць у склад комплекснай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i па сваiх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцях можа лiчыцца асобнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцю.

8. Кожны раздзел Дзяржаўнага спiса складаецца са звестак аб уключаных у дадзены спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя змяшчаюцца ў наступных графах:

шыфр;

назва;

датаванне;

месцазнаходжанне;

катэгорыя;

дата i нумар пратакола пасяджэння Навукова-метадычнай рады;

дата i нумар пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;

8.1. шыфр гiсторыка-культурнай каштоўнасцi складаецца з дзесяцi знакаў па наступнай схеме:

x x x x xxxxxx

8.1.1. першы знак у шыфры дае спасылку на месца, дзе пастаянна знаходзiцца гiсторыка-культурная каштоўнасць, па наступнай нумарацыi:

1 - Брэсцкая вобласць;

2 - Вiцебская вобласць;

3 - Гомельская вобласць;

4 - Гродзенская вобласць;

5 - Магiлёўская вобласць;

6 - Мiнская вобласць;

7 - г.Мiнск;

8 - па-за межамi Рэспублiкi Беларусь;

8.1.2. другi знак у шыфры адпавядае вiду гiсторыка-культурнай каштоўнасцi згодна з артыкулам 12 Закона:

1 - матэрыяльныя нерухомыя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi;

2 - матэрыяльныя рухомыя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi;

3 - нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi;

8.1.3. трэцi знак у шыфры - катэгорыя гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

8.1.4. чацвёрты знак у шыфры прадстаўляе звесткi аб гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў адпаведнасцi з яе характарыстыкамi, вызначанымi ў артыкулах 13 - 15, а таксама артыкуле 1 Закона:

А - дакументальныя помнiкi;

Б - запаведныя мясцiны;

В - помнiкi археалогii;

Г - помнiкi архiтэктуры;

Д - помнiкi гiсторыi;

Е - помнiкi горадабудаўнiцтва;

Ж - помнiкi мастацтва;

Абзацы девятый - десятый исключены с 17 августа 2012 года. - Постановление Совмина от 07.08.2012 N 737;

М - калекцыя;

Н - камплект;

8.1.5. шэсць апошнiх знакаў - нумар гiсторыка-культурнай каштоўнасцi па парадку ўключэння ў Дзяржаўны спiс. Пры гэтым замест лiчбаў нумара, якiя адсутнiчаюць, прастаўляюцца нулi;

8.2. назва гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прымаецца Навукова-метадычнай радай на падставе прадстаўленых гiстарычных звестак;

8.3. датаванне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - гэта звесткi аб даце стварэння i (або) найбольш адметных перапрацоўках, якiя вызначаюцца на падставе прадстаўленых гiстарычных звестак;

8.4. месцазнаходжанне - сучасны адрас, па якiм размешчана гiсторыка-культурная каштоўнасць, або для рухомых гiсторыка-культурных каштоўнасцей - месца iх пастаяннага знаходжання ў адпаведнасцi з адрасам уласнiка (уладальнiка).

У выпадках змены адраса (назвы вулiцы, населенага пункта або iншае) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў Дзяржаўны спiс уносяцца неабходныя змены ў парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем;

8.5. катэгорыя гiсторыка-культурнай каштоўнасцi надаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь на падставе рашэння Навукова-метадычнай рады ў адпаведнасцi са звесткамi аб асаблiвасцях, адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцях i адпаведна iх значнасцi, вызначанай у артыкуле 16 Закона;

8.6. у графе "Дата i нумар пратакола пасяджэння Навукова-метадычнай рады" змяшчаюцца звесткi аб Навукова-метадычнай радзе, на якой разглядалiся прапановы па наданню статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, прадстаўленыя зацiкаўленымi ў парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем;

8.7. у графе "Дата i нумар пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь" змяшчаюцца рэквiзiты нарматыўнага прававога акта, якiм прынята рашэнне аб наданнi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека.





 

ГЛАВА 3

ВЫКЛЮЧАНА





 

(глава 3 исключена. - Постановление Совмина от 17.01.2014 N 42)





 





 





 





 





 

                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА

                                                 Пастанова

                                                 Савета Мiнiстраў

                                                 Рэспублiкi Беларусь

                                                 15.06.2006 N 762





 

ПАЛАЖЭННЕ

АБ ПАРАДКУ ФАРМIРАВАННЯ БАНКА ЗВЕСТАК

АБ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЕ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

I ПАРАДКУ АЗНАЯМЛЕННЯ З IНФАРМАЦЫЯЙ, ЯКАЯ ЗМЯШЧАЕЦЦА Ў IМ





 

(в ред. постановлений Совмина от 29.07.2010 N 1129,

28.05.2012 N 487, от 07.08.2012 N 737, от 17.01.2014 N 42)





 

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI





 

1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195) у мэтах устанаўлення парадку фармiравання Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь (далей - Банк звестак) i вызначэння парадку азнаямлення з iнфармацыяй, якая змяшчаецца ў iм.

2. Банк звестак рэгiструецца ў Дзяржаўным рэгiстры iнфармацыйных рэсурсаў.

(п. 2 в ред. постановления Совмина от 29.07.2010 N 1129)

3. Фармiраванне Банка звестак ва ўстаноўленым парадку ажыццяўляецца адкрытым акцыянерным таварыствам "Белрэстаўрацыя" (далей - ААТ "Белрэстаўрацыя"), упаўнаважаным на гэта Мiнiстэрствам культуры.

(в ред. постановлений Совмина от 29.07.2010 N 1129, от 17.01.2014 N 42)

4. Банк звестак уяўляе сабой сiстэматызаваны збор звестак, запiсаных на электронных носьбiтах, аб:

гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя ва ўстаноўленым парадку ўнесены ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь (далей - Дзяржаўны спiс);

адметных вынiках i сведчаннях гiстарычнага, культурнага i духоўнага развiцця народа Беларусi незалежна ад iх месцазнаходжання;

страчаных матэрыяльных аб'ектах, прадметах i нематэрыяльных праяўленнях творчасцi чалавека, наяўнасць якiх дакументальна засведчана i якiя маглi б атрымаць статус гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

5. Фармiраванне Банка звестак ажыццяўляецца за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на забеспячэнне захаванасцi гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iншых крынiц фiнансавання, не забароненых заканадаўствам.

(в ред. постановления Совмина от 17.01.2014 N 42)





 

ГЛАВА 2

МЭТЫ ФАРМIРАВАННЯ БАНКА ЗВЕСТАК





 

6. У Банку звестак захоўваюцца на электронных носьбiтах сiстэматызаваная ў асобных тэматычных раздзелах iнфармацыя аб каштоўнасцях, вiды якiх вызначаны ў пункце 4 дадзенага Палажэння; вызначаныя ва ўстаноўленым парадку раздзелы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях; iншыя матэрыялы або iх копii, якiя датычацца гiсторыка-культурнай спадчыны.

7. Назапашванне iнфармацыi аб каштоўнасцях у электроннай форме, а таксама збор праектных, выдавецкiх i iншых матэрыялаў, якiя датычацца гiсторыка-культурнай спадчыны, праводзiцца ў мэтах:

вывучэння i ўлiку матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якiя могуць мець гiсторыка-культурную каштоўнасць, садзейнiчання ў наданнi iм статусу гiсторыка-культурных каштоўнасцей i ўключэння ў Дзяржаўны спiс;

арганiзацыйнай i навукова-метадычнай дапамогi ў апублiкаваннi Дзяржаўнага спiса;

стварэння ўмоў для комплекснай ацэнкi наяўнага стану, функцыянальнага выкарыстання i ўтрымання гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

архiвiравання вызначаных ва ўстаноўленым парадку раздзелаў навукова-праектнай дакументацыi на выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, збору выдавецкiх i iншых матэрыялаў, якiя датычацца гiсторыка-культурнай спадчыны народа Беларусi;

(в ред. постановления Совмина от 28.05.2012 N 487)

садзейнiчання органам дзяржаўнага кiравання, установам, грамадскiм арганiзацыям, грамадзянам, iншым зацiкаўленым пры вырашэннi пытанняў i арганiзацыi работы па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны, правядзеннi навукова-даследчых, праектных, вытворчых i iншых мерапрыемстваў у дачыненнi да гiсторыка-культурных каштоўнасцей i ў зонах iх аховы;

садзейнiчання арганiзацыi мiжнароднага супрацоўнiцтва ў справе аховы гiсторыка-культурнай спадчыны, спрыяння дзейнасцi па вяртанню ў Рэспублiку Беларусь культурных каштоўнасцей, незаконна вывезеных за яе межы;

папулярызацыi гiсторыка-культурнай спадчыны народа Беларусi ў краiне i за яе межамi.





 

ГЛАВА 3

ПАРАДАК ФАРМIРАВАННЯ БАНКА ЗВЕСТАК





 

8. Фармiраванне Банка звестак ажыццяўляецца спецыялiстамi ААТ "Белрэстаўрацыя", якiя маюць адпаведную квалiфiкацыю, што дазваляе праводзiць iм выяўленне, аналiз i рэдагаванне iнфармацыi аб каштоўнасцях, занясенне яе ў электронную базу дадзеных Банка звестак, архiвiраванне навукова-даследчых, праектных i iншых матэрыялаў, якiя датычацца гiсторыка-культурнай спадчыны (далей - спецыялiсты).

(в ред. постановлений Совмина от 29.07.2010 N 1129, от 17.01.2014 N 42)

9. На кожную каштоўнасць, вызначаную ў адпаведнасцi з пунктам 4 дадзенага Палажэння, у Банку звестак запаўняецца ўлiковы дакумент у форме электроннага пашпарта, раздзелы якога складаюць iнтэрфейс Банка звестак.

10. У iнтэрфейсе Банка звестак паслядоўна або ў iншым спецыяльна зададзеным парадку прадстаўлены наступныя раздзелы электроннага пашпарта:

улiковыя дадзеныя i месца знаходжання каштоўнасцi, у якiм прадстаўлены юрыдычны адрас каштоўнасцi, i для гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - шыфр адпаведна Дзяржаўнаму спiсу;

абгрунтаванне статусу каштоўнасцi з указаннем дзеючых нарматыўных прававых актаў, паводле якiх нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама страцiўшых сiлу нарматыўных прававых актаў, якiмi гэты або прыраўняны да яго статус надаваўся ў папярэднi перыяд;

гiстарычны адрас, якi магла мець каштоўнасць пры яе стварэннi i ў далейшы перыяд iснавання;

характарыстыка ўласнiкаў (уладальнiкаў), якая змяшчае звесткi аб уласнiку (уладальнiку) каштоўнасцi, лакалiзацыi ўладання, датах пачатку i заканчэння права ўладання, форме ўласнасцi, кошце аб'екта i даце вызначэння гэтага кошту;

звесткi аб зонах аховы матэрыяльнай нерухомай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з указаннем даты i нумара нарматыўнага прававога акта, якiм зацверджаны праект зон аховы, тыпу гэтых зон, апiсання межаў i рэжымаў;

звесткi аб ахоўных абавязацельствах, якiя падпiсаны ўласнiкам (уладальнiкам) каштоўнасцi або ўладальнiкам зямельнага ўчастка, на якiм размешчаны помнiк археалогii, i зарэгiстраваны ва ўстаноўленым парадку ў Мiнiстэрстве культуры;

(в ред. постановления Совмина от 07.08.2012 N 737)

iнфармацыя пра адказных за правядзенне работ асоб з указаннем звестак у адпаведнасцi з дакументам, якi дае iм права на правядзенне пэўных вiдаў работ;

кароткае апiсанне каштоўнасцi;

характарыстыка сучаснага тэхнiчнага стану каштоўнасцi;

звесткi аб элементах каштоўнасцi, якiя маюць самастойны статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

гiсторыя фармiравання i выкарыстання каштоўнасцi;

кароткая гiстарычная даведка пра каштоўнасць;

графiчныя матэрыялы i фотаздымкi з адлюстраваннем каштоўнасцi, у тым лiку ў розныя перыяды яе iснавання або бытавання;

архiўныя i бiблiяграфiчныя крынiцы пра каштоўнасць;

звесткi аб наяўнасцi навукова-тэхнiчнай дакументацыi на рэстаўрацыю i iншыя вiды работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

У кожным раздзеле электроннага пашпарта ўказваюцца прозвiшча i iнiцыялы яго складальнiка (спецыялiста), дата запаўнення гэтага раздзела.

Раздзелы пашпарта могуць быць дапоўнены iншымi звесткамi, якiя змяшчаюць важную для характарыстыкi каштоўнасцi iнфармацыю.

11. Юрыдычныя i фiзiчныя асобы, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя з'яўляюцца заказчыкамi распрацоўкi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, у абавязковым парадку павiнны перадаваць у ААТ "Белрэстаўрацыя" ўстаноўленыя Мiнiстэрствам культуры раздзелы навукова-праектнай дакументацыi на ўсе вiды работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i ў зонах iх аховы для ўнясення адпаведнай iнфармацыi ў Банк звестак.

(в ред. постановлений Совмина от 29.07.2010 N 1129, от 17.01.2014 N 42)

Iнфармацыя перадаецца ў Банк звестак на папяровых i (або) электронных носьбiтах заказчыкам распрацоўкi навукова-праектнай дакументацыi або па яго даручэнню праектнай арганiзацыяй, якая выканала распрацоўку гэтай навукова-праектнай дакументацыi. Без выканання гэтага патрабавання навукова-праектная дакументацыя не падлягае ўзгадненню i дазвол на выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях не выдаецца.

12. Запаўненне i дапаўненне iнфармацыяй раздзелаў электроннага пашпарта (базы дадзеных), яе змяненне ў вынiку выяўлення новых дадзеных праводзiцца спецыялiстамi на падставе атрыманых у ходзе праведзеных навукова-даследчых i iншых мерапрыемстваў звестак або копiй матэрыялаў, якiя датычацца гiсторыка-культурных каштоўнасцей або iншых адметных вынiкаў i сведчанняў гiстарычнага, культурнага i духоўнага развiцця народа Беларусi, выяўленых у ходзе гэтых мерапрыемстваў.

Не дапускаецца ўчыненне перашкод спецыялiстам пры выкананнi iмi работы па збору звестак i матэрыялаў аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь, правядзенне якой пiсьмова пацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры або ААТ "Белрэстаўрацыя". Службовыя асобы, уласнiкi (уладальнiкi) i карыстальнiкi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi, грамадзяне, кiраўнiкi i супрацоўнiкi навукова-праектных арганiзацый, iншыя зацiкаўленыя абавязаны спрыяць спецыялiстам у выяўленнi i атрыманнi дакладнай iнфармацыi i матэрыялаў аб гiсторыка-культурнай спадчыне народа Беларусi.

(в ред. постановлений Совмина от 29.07.2010 N 1129, от 17.01.2014 N 42)

13. За ААТ "Белрэстаўрацыя", якое выконвае работу па фармiраванню Банка звестак, замацоўваюцца абсталяванне i тэхнiчныя сродкi, непасрэдна прызначаныя для фармiравання Банка звестак, што дазваляюць з выкарыстаннем сучасных тэхналогiй праводзiць выяўленне, фiксацыю, капiраванне, рэдагаванне i захаванне iнфармацыi аб гiсторыка-культурнай спадчыне, яе прадастаўленне ва ўстаноўленым парадку зацiкаўленым, увядзенне ў шырокi ўжытак вызначаных раздзелаў Банка звестак з мэтай папулярызацыi гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь.

(в ред. постановлений Совмина от 29.07.2010 N 1129, от 17.01.2014 N 42)





 

ГЛАВА 4

ПАРАДАК АЗНАЯМЛЕННЯ З IНФАРМАЦЫЯЙ,

ЯКАЯ ЗМЯШЧАЕЦЦА Ў БАНКУ ЗВЕСТАК





 

14. Электронная праграма Банка звестак разлiчана на прадастаўленне iнфармацыi аб гiсторыка-культурнай спадчыне на электронных носьбiтах пры дапамозе лакальных сетак, праз глабальную камп'ютэрную сетку Iнтэрнет i на папяровых носьбiтах.

15. Органы дзяржаўнага кiравання, дзяржаўныя архiвы i бiблiятэкi, юрыдычныя i фiзiчныя асобы, якiя бясплатна прадстаўляюць iнфармацыю аб гiсторыка-культурнай спадчыне для занясення яе ў базу дадзеных Банка звестак, могуць карыстацца змешчанай у iм iнфармацыяй, а таксама сабранымi матэрыяламi навукова-праектнага i архiўна-бiблiяграфiчнага характару на бязвыплатнай аснове.

16. Iншыя зацiкаўленыя могуць карыстацца iнфармацыяй, прадастаўляемай згодна з пунктам 14 дадзенага Палажэння, з аплатай паслуг Банка звестак адпаведна калькуляцыi яго рэальных расходаў, зацверджанай Мiнiстэрствам культуры.

Сродкi, атрыманыя ААТ "Белрэстаўрацыя" за карыстанне iнфармацыяй Банка звестак, паступаюць на адпаведны рахунак гэтага прадпрыемства i выкарыстоўваюцца на патрэбы фармiравання Банка звестак або на яго матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне.

(в ред. постановлений Совмина от 29.07.2010 N 1129, от 17.01.2014 N 42)

17. Пры стварэннi ў Iнтэрнеце сайта Банка звестак для агульнага азнаямлення прадстаўляюцца iнфармацыя, якая адпавядае раздзелам Дзяржаўнага спiса, а таксама асобныя iлюстрацыйныя матэрыялы, неабходныя для дастатковага ўяўлення гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або iншых адметных вынiкаў i сведчанняў гiстарычнага, культурнага i духоўнага развiцця народа Беларусi.

18. Пры выкарыстаннi iнфармацыi, якая змяшчаецца ў Банку звестак, спасылка на раздзелы дадзенага Банка з'яўляецца абавязковай.





 





 





 





 





 

                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА

                                                 Пастанова

                                                 Савета Мiнiстраў

                                                 Рэспублiкi Беларусь

                                                 15.06.2006 N 762





 

ПАЛАЖЭННЕ

АБ ПАРАДКУ ВЫДАЧЫ ДАЗВОЛУ НА ВЫКАНАННЕ РАБОТ НА МАТЭРЫЯЛЬНЫХ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЯХ I (АБО) У ЗОНАХ АХОВЫ НЕРУХОМЫХ МАТЭРЫЯЛЬНЫХ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ





 

(в ред. постановлений Совмина от 31.12.2006 N 1803,

от 18.09.2007 N 1185, от 17.12.2007 N 1747, от 06.05.2009 N 599,

от 29.07.2010 N 1129, от 07.08.2012 N 737, от 18.10.2012 N 943)





 

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI





 

1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195) (далей - Закон) у мэтах вызначэння парадку выдачы дазволу на правядзенне ўсiх вiдаў навукова-праектных i рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (далей - гiсторыка-культурныя каштоўнасцi), вызначаных артыкулам 36 Закона.

(в ред. постановления Совмина от 07.08.2012 N 737)

2. Дадзенае Палажэнне з'яўляецца абавязковым для ўсiх юрыдычных i фiзiчных асоб, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, уласнiкаў (уладальнiкаў), зацiкаўленых у выкананнi навукова-даследчых i рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях (далей - заказчык).

3. Дазвол на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (далей - дазвол) выдаецца Мiнiстэрствам культуры па месцы яго знаходжання i дае права на правядзенне ўсiх вiдаў работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, за выключэннем выпадкаў, вызначаных у пункце 4 дадзенага Палажэння.

(в ред. постановлений Совмина от 07.08.2012 N 737, от 18.10.2012 N 943)

Дазвол не вызваляе заказчыка ад неабходнасцi афармлення дакументаў у дзяржаўных органах на выкананне такiх работ у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.

4. Не патрабуецца дазвол на работы па забеспячэнню належнага тэхнiчнага i санiтарнага стану гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку работы па бягучаму рамонту i тэхнiчнаму абслугоўванню ў межах ахоўнага абавязацельства, прадугледжанага артыкулам 44 Закона, якiя выконваюцца штодзённа або з iншай перыядычнасцю.

5. Заказчыкi па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях у абавязковым парадку павiнны перадаваць у Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь раздзелы навукова-праектнай дакументацыi, якiя датычацца выканання рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i работ у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей. Без выканання гэтага патрабавання дазвол не выдаецца.





 

ГЛАВА 2

ВIДЫ ДАЗВОЛАЎ I ТЭРМIН IХ ДЗЕЯННЯ





 

6. Дазвол выдаецца па форме згодна з дадаткам для выканання:

навукова-даследчых i праектных работ;

(в ред. постановления Совмина от 07.08.2012 N 737)

рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ пасля ўзгаднення навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

(в ред. постановления Совмина от 07.08.2012 N 737)

археалагiчных даследаванняў пасля прадастаўлення Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi iх выканаўцам права на правядзенне дадзеных даследаванняў.

Дазвол на выкананне навукова-даследчых i праектных работ выдаецца на правядзенне:

абзац исключен с 17 августа 2012 года. - Постановление Совмина от 07.08.2012 N 737;

архiтэктурна-археалагiчных абмераў;

iнжынернага даследавання будаўнiчых канструкцый;

навуковых даследаванняў па зандажах i шурфах;

натурных даследаванняў;

лабараторных аналiзаў, даследаванняў, выпрабаванняў матэрыялаў;

фотафiксацыi;

праектных работ;

кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, у тым лiку на правядзенне аўтарскага нагляду за iх выкананнем.

Дазвол на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ выдаецца для правядзення аднаўленчых работ, дапаўненняў, кансервацыi, прыстасавання, рамонту, раскрыцця, рэгенерацыi, рэканструкцыi, рэстаўрацыi.

7. Дазвол выдаецца юрыдычным асобам i iндывiдуальным прадпрымальнiкам на тэрмiн да канца каляндарнага года, у якiм запланавана правядзенне работ, фiзiчным асобам (акрамя iндывiдуальных прадпрымальнiкаў) - да канца каляндарнага года, у якiм запланавана заканчэнне работ.

(часть первая п. 7 в ред. постановления Совмина от 17.12.2007 N 1747)

Пасля заканчэння тэрмiну дзеяння дазволу або для працягу прыпыненай дзейнасцi ў выпадках, вызначаных Законам, заказчык павiнен у парадку згодна з дадзеным Палажэннем звярнуцца ў Мiнiстэрства культуры з заявай аб выдачы дазволу на працяг работ.





 

ГЛАВА 3

ПАРАДАК ВЫДАЧЫ ДАЗВОЛАЎ





 

8. Для атрымання дазволу заказчык, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай або iндывiдуальным прадпрымальнiкам, звяртаецца ў Мiнiстэрства культуры з заявай, складзенай па форме, якая ўстанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры.

Для атрымання дазволу на працяг работ да заявы прыкладаецца справаздача аб выкананых на працягу папярэдняга года работах на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, складзеная пры ўдзеле навуковага кiраўнiка гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

(п. 8 в ред. постановления Совмина от 06.05.2009 N 599)

9. Исключен.

(п. 9 исключен. - Постановление Совмина от 18.09.2007 N 1185)

9-1. Пералiк дакументаў i (або) звестак, якiя прадстаўляе фiзiчная асоба, акрамя iндывiдуальнага прадпрымальнiка, у Мiнiстэрства культуры для атрымання дазволу, вызначаны ў пункце 8.5 пералiку адмiнiстрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымi органамi i iншымi арганiзацыямi па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 красавiка 2010 г. N 200 "Об административных процедурах, осуществляемых государственными органами и иными организациями по заявлениям граждан" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., N 119, 1/11590).

(п. 9-1 в ред. постановления Совмина от 29.07.2010 N 1129)

10. Дакументы, прадстаўленыя заказчыкам, захоўваюцца ў Мiнiстэрстве культуры на працягу тэрмiну, прадугледжанага нарматыўнымi прававымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

11. У выпадку прыняцця рашэння аб паэтапным правядзеннi рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ з паралельным праектаваннем Мiнiстэрства культуры выдае дазвол на правядзенне работ паэтапна або на асобныя вiды работ у парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем.

12. Падрыхтоўка дазволу для заказчыкаў, якiя з'яўляюцца юрыдычнымi асобамi або iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, ажыццяўляецца ў 15-дзённы тэрмiн, для заказчыкаў фiзiчных асоб (акрамя iндывiдуальных прадпрымальнiкаў) - у двухмесячны тэрмiн з дня падачы заявы пры ўмове выканання патрабаванняў, вызначаных дадзеным Палажэннем.

(п. 12 в ред. постановления Совмина от 17.12.2007 N 1747)

13. Адмоўнае рашэнне ў выдачы дазволу афармляецца ў выглядзе пiсьма iнфармацыйнага характару з указаннем прычын адмовы.

14. Выдача або адмова ў выдачы дазволу на правядзенне работ на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi фiксуецца ў кнiзе рэгiстрацыi дазволаў, форма якой зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры.

15. Дазвол на выкананне работ выдаецца бясплатна.

16. У выпадку змянення праектных рашэнняў на рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы, пры якiх праектная дакументацыя патрабуе паўторнага ўзгаднення i правядзення экспертызы, заказчык у месячны тэрмiн пiсьмова iнфармуе аб гэтым Мiнiстэрства культуры ў мэтах разгляду магчымасцi працягу работ.

У выпадку пагрозы iснаванню гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў працэсе выканання рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ заказчык абавязаны прыпынiць усе работы i паведамiць аб гэтым у Мiнiстэрства культуры.

17. У выпадку перадачы правоў на правядзенне работ iншаму заказчыку або пры перадачы падраду iншай праектнай або будаўнiчай арганiзацыi дазвол павiнен быць перааформлены заказчыкам у Мiнiстэрстве культуры ў двухтыднёвы тэрмiн.

18. Пры правядзеннi рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ копiя дазволу павiнна быць на аб'екце ў выканаўцы работ, якi прызначаны загадам падрадчыка i з'яўляецца адказным за выкананне работ на дадзеным аб'екце.

19. Дазвол можа быць прыпынены ў выпадках:

калi правядзенне работ не пачата ў шасцiмесячны тэрмiн з даты выдачы дазволу;

выяўлення факту фальсiфiкацыi прадстаўленых у Мiнiстэрства культуры дакументаў;

невыканання заказчыкам патрабаванняў пунктаў 16 i 17 дадзенага Палажэння.

Аб прыпыненнi дзеяння дазволу Мiнiстэрства культуры выдае прадпiсанне, дзеянне якога захоўвае сiлу да ўстаранення парушэння.

20. Пасля заканчэння ўсiх работ на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi заказчык прадстаўляе ў Мiнiстэрства культуры навукова-рэстаўрацыйную справаздачу аб выкананых работах, складзеную навуковым кiраўнiком гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, пасля чаго названае Мiнiстэрства ў межах сваёй кампетэнцыi выдае заключэнне аб магчымасцi прыёмкi ўказанай каштоўнасцi ў эксплуатацыю.

Выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях без дазволу Мiнiстэрства культуры, а таксама выкананне iншых вiдаў работ, не азначаных у дазволе, з'яўляецца самавольным i цягне адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам.





 





 





 





 





 

Дадатак

да Палажэння аб парадку

выдачы дазволу на выкананне

работ на матэрыяльных

гiсторыка-культурных

каштоўнасцях i (або) у зонах

аховы нерухомых

матэрыяльных гiсторыка-

культурных каштоўнасцей

(в ред. постановления Совмина

от 07.08.2012 N 737)





 

(в ред. постановления Совмина от 07.08.2012 N 737)





 

Форма





 

        ┌───────────────────────────────────────────────────┐

        │     МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ     │

        └───────────────────────────────────────────────────┘





 

                               ДАЗВОЛ

      на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных

     каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных

                 гiсторыка-культурных каштоўнасцей

               ад "__" ___________ 20__ г. N ________




 

                         Дазвол сапраўдны па "__" __________ 20__ г.




 

     У  адпаведнасцi  з артыкулам 37 Закона Рэспублiкi Беларусь  "Аб

ахове  гiсторыка-культурнай  спадчыны  Рэспублiкi  Беларусь"  дазвол

выдадзены __________________________________________________________

                    (поўная назва юрыдычнай асобы,

____________________________________________________________________

             прозвiшча, iмя, iмя па бацьку фiзiчнай асобы)




 

на правядзенне _____________________________________________________

                                (назва работ)

                                       (у адпаведнасцi з пунктам (i)

                                       артыкула 36 названага Закона)

на гiсторыка-культурнай        _____________________________________

каштоўнасцi катэгорыi "__"        (назва гiсторыка-культурнай

Выканаўца работ:                  каштоўнасцi i яе месцазнаходжанне)

генпраектная (праектная)

арганiзацыя або генпадрадная _______________________________________

(падрадная) арганiзацыя ____________________________________________




 

Асобыя ўмовы: ______________________________________________________

     Аб'ект пад шыфрам ____________________ унесены ў Дзяржаўны спiс

гiсторыка-культурных   каштоўнасцей   Рэспублiкi  Беларусь  згодна з

пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад "__" ____________

20_ г. N __ (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,

20__ г., N _____).

     Адказным  за захаванасць гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (усiх

яе  адметных вартасцей) у працэсе работ з'яўляецца навуковы кiраўнiк

аб'екта, архiтэктар ________________________________________________

                             (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)

_____________   ___________   ______________________________________

  (пасада)        (подпiс)     (iнiцыялы, прозвiшча адказнай асобы)

                   М.П.




 




 




 




 




 

                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА

                                                 Пастанова

                                                 Савета Мiнiстраў

                                                 Рэспублiкi Беларусь

                                                 15.06.2006 N 762




 

ПАЛАЖЭННЕ

АБ ПАРАДКУ ВЫДАЧЫ ПАСВЕДЧАННЯЎ НА КIРАЎНIЦТВА РАСПРАЦОЎКАЙ НАВУКОВА-ПРАЕКТНАЙ ДАКУМЕНТАЦЫI НА ВЫКАНАННЕ РЭСТАЎРАЦЫЙНА-АДНАЎЛЕНЧЫХ РАБОТ НА МАТЭРЫЯЛЬНЫХ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЯХ I (АБО) У ЗОНАХ АХОВЫ НЕРУХОМЫХ МАТЭРЫЯЛЬНЫХ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ




 

(в ред. постановлений Совмина от 18.09.2007 N 1185,

от 07.08.2012 N 737, от 17.01.2014 N 42)




 

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI




 

1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з пунктам 3 артыкула 40 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195) (далей - Закон) i ўстанаўлiвае парадак выдачы пасведчанняў на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (далей - пасведчанне).

(п. 1 в ред. постановления Совмина от 07.08.2012 N 737)

2. Пасведчанне з'яўляецца афiцыйным дакументам, якi пацвярджае адпаведную квалiфiкацыю яго ўладальнiка i дае права допуску да выканання азначаных у iм наступных вiдаў работ:

(в ред. постановления Совмина от 07.08.2012 N 737)

абзацы второй - третий исключены. - Постановление Совмина от 17.01.2014 N 42;

натурныя даследаваннi па высвятленню i ўдакладненню адметных мастацкiх вартасцей гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, аўтарскi нагляд за iх выкананнем;

(в ред. постановления Совмина от 17.01.2014 N 42)

работы, звязаныя з непасрэдным уздзеяннем на адметныя якасцi рухомых i (або) нерухомых гiсторыка-культурных каштоўнасцей i iх фрагменты, страта аўтэнтычнасцi якiх недапушчальная.

У пасведчаннi ў абавязковым парадку вызначаюцца катэгорыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей, на правядзенне работ на якiх выдаецца гэта пасведчанне.

3. На ўладальнiкаў пасведчанняў ускладаецца адказнасць за невыкананне палажэнняў Закона i абавязкаў, вызначаных дадзеным Палажэннем.




 

ГЛАВА 2

ПАРАДАК ВЫДАЧЫ ПАСВЕДЧАННЯЎ




 

4. Пасведчанне выдаецца па форме згодна з дадаткам бясплатна Мiнiстэрствам культуры пасля атрымання рашэнняў Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры (далей - Навукова-метадычная рада) аб адпаведнасцi квалiфiкацыйным патрабаванням кандыдатаў на iх атрыманне.

(в ред. постановлений Совмина от 07.08.2012 N 737, от 17.01.2014 N 42)

5. Пасведчаннi выдаюцца на падставе пiсьмовага звароту ў Мiнiстэрства культуры заказчыка распрацоўкi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) работ у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або праектнай арганiзацыi (далей - заявiцель).

(часть первая п. 5 в ред. постановления Совмина от 17.01.2014 N 42)

Да звароту прыкладаюцца:

копiя дыплома кандыдата на атрыманне пасведчання;

фотаздымак кандыдата памерам 3 x 4 см.

(п. 5 в ред. постановления Совмина от 18.09.2007 N 1185)

6. Мiнiстэрства культуры ў 5-дзённы тэрмiн з дня паступлення звароту накiроўвае матэрыялы, указаныя ў пункце 5 дадзенага Палажэння, для разгляду на чарговым пасяджэннi Навукова-метадычнай рады, якая выдае рашэнне аб адпаведнасцi квалiфiкацыйным патрабаванням кандыдата на атрыманне пасведчання на права выканання работ, указаных у пункце 2 дадзенага Палажэння.

(в ред. постановлений Совмина от 07.08.2012 N 737, от 17.01.2014 N 42)

Указаныя рашэнне або заключэнне выдаюцца ў тэрмiн, якi не перавышае 30 дзён з дня паступлення звароту.

(в ред. постановления Совмина от 07.08.2012 N 737)

Звесткi аб рашэннях Навукова-метадычнай рады аб адпаведнасцi квалiфiкацыйным патрабаванням кандыдатаў на атрыманне пасведчання ўносяцца ў кнiгу рэгiстрацыi i выдачы пасведчанняў, форма якой зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры.

(в ред. постановлений Совмина от 07.08.2012 N 737, от 17.01.2014 N 42)

7. У выпадку адмовы ў выдачы пасведчання ў рашэннi ўказваецца прычына адмовы i яе абгрунтаванне.

8. Падрыхтоўка пасведчання ажыццяўляецца на працягу 5 дзён пасля атрымання адпаведнага заключэння, прадугледжанага пунктам 6 дадзенага Палажэння.

(в ред. постановления Совмина от 18.09.2007 N 1185)

Пасведчанне мае нумар, якi адпавядае нумару запiсу ў кнiзе рэгiстрацыi i выдачы пасведчанняў.

Пасведчанне падпiсваецца кiраўнiком Мiнiстэрства культуры або яго намеснiкамi i завяраецца пячаткай гэтага Мiнiстэрства.

Пасведчанне выдаецца непасрэдна кандыдату або па яго пiсьмовай просьбе даверанай асобе.

9. У выпадку страты пасведчання выдаецца яго дублiкат.

10. Пасведчанне выдаецца на тэрмiн 5 гадоў.

Пасля заканчэння гэтага тэрмiну выдаецца новае пасведчанне ў парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем.




 

ГЛАВА 3

ПРАВЫ I АБАВЯЗКI СПЕЦЫЯЛIСТА, ЯКI МАЕ ПАСВЕДЧАННЕ




 

11. Спецыялiст, квалiфiкацыя якога пацверджана пасведчаннем:

11.1. мае права:

прыпыняць правядзенне асобных вiдаў работ на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi пры неабходнасцi даследавання i фiксацыi нанава выяўленых яе частак i дэталей, якiя маюць свае адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi, пры пагрозе разбурэння канструкцый або знiшчэння асобных элементаў гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, пры сiстэматычным невыкананнi навукова-праектнай дакументацыi i ўказанняў навуковага кiраўнiка;

11.2. абавязаны:

забяспечваць узаемадзеянне падраздзяленняў i суб'ектаў гаспадарчай дзейнасцi, якiя задзейнiчаны ў распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi;

прымаць удзел у падрыхтоўцы рэстаўрацыйнага задання;

(в ред. постановления Совмина от 07.08.2012 N 737)

ажыццяўляць кантроль за правядзеннем поўнага комплексу навукова-даследчых работ, у тым лiку з неабходнай фiксацыяй i аналiзам у працэсе вытворчасцi работ;

забяспечваць дакладнасць i паўнату вынiкаў навукова-даследчых работ;

ажыццяўляць кантроль за распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi, якая складаецца з камплекта дакументаў, атрыманых па вынiках правядзення навукова-даследчых работ, уключаючы матэрыялы з вызначэннем умоў i мерапрыемстваў, накiраваных на захаванне каштоўнасцей, i праектна-каштарыснай дакументацыi, распрацаванай у адпаведнасцi з дзеючымi нормамi;

забяспечваць навуковую абгрунтаванасць i адпаведнасць прымаемых праектных рашэнняў з умовай зберажэння адметных вартасцей гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

забяспечваць своечасовае вырашэнне ўсiх пытанняў па праектна-каштарыснай дакументацыi, што ўзнiкаюць у працэсе правядзення работ на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

прымаць удзел пры ўзгадненнi i абароне праектных прапаноў i выкананай навукова-праектнай дакументацыi;

ажыццяўляць кантроль за выкананнем рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ у адпаведнасцi з зацверджанай ва ўстаноўленым парадку навукова-праектнай дакументацыяй;

забяспечваць навуковую фiксацыю гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў працэсе правядзення работ, фотафiксацыю да пачатку, у працэсе, а таксама пасля заканчэння работ;

прадугледжваць меры па захаванню гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў працэсе правядзення навукова-даследчых работ i пасля iх заканчэння, звязаных з непасрэдным уздзеяннем на яе;

адлюстроўваць у навуковай справаздачы дакладную i поўную iнфармацыю, выяўленую ў працэсе правядзення навукова-даследчых работ;

матэрыялы навуковай справаздачы, падрыхтаваныя рэкамендацыi па вынiках праведзеных навукова-даследчых работ своечасова прадстаўляць распрацоўшчыкам навукова-праектнай дакументацыi;

ажыццяўляць кантроль за належным выкарыстаннем прапанаваных рэкамендацый i навукова-праектнай дакументацыi ў працэсе выканання рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

12. У выпадках невыканання спецыялiстам, якi мае пасведчанне, патрабаванняў дзеючага заканадаўства i абавязкаў, ускладзеных на яго ў адпаведнасцi з дадзеным Палажэннем, па прадстаўленню абгрунтаваных прэтэнзiй Мiнiстэрства культуры i (або) мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, у кампетэнцыю якiх уваходзяць пытаннi аховы гiсторыка-культурнай спадчыны, Навукова-метадычнай радай прымаецца рашэнне аб прыпыненнi дзейнасцi пасведчання.

Выпiска з пратакола пасяджэння Навукова-метадычнай рады аб прыпыненнi дзейнасцi пасведчання накiроўваецца заявiцелю i ў адпаведны мясцовы выканаўчы або распарадчы орган, на тэрыторыi якога размяшчаецца гiсторыка-культурная каштоўнасць.

(часть вторая п. 12 в ред. постановления Совмина от 17.01.2014 N 42)

13. Мiнiстэрства культуры размяшчае пералiк выдадзеных пасведчанняў на сваiм сайце ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Iнтэрнэт.

(п. 13 введен постановлением Совмина от 17.01.2014 N 42)




 




 




 




 




 

Дадатак

да Палажэння аб парадку выдачы

пасведчанняў на кiраўнiцтва распрацоўкай

навукова-праектнай дакументацыi

на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ

на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных

гiсторыка-культурных каштоўнасцей

(у рэдакцыi пастановы Савета

Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

17.01.2014 N 42)




 

(в ред. постановления Совмина от 17.01.2014 N 42)




 

      Узор пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай

 дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных

     гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых

              матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей




 

┌────────────────────────────────────┬────────────────────────────────────┐

│                                    │ ┌───────────┐                      │

│       МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ        │ │           │                      │

│        РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ         │ │   месца   │                      │

│                                    │ │ для фота  │                      │

│                                    │ │ 3 x 4 см  │                      │

│                                    │ │           │                      │

│            ПАСВЕДЧАННЕ             │ │           │                      │

│              N ______              │ └───────────┘                      │

│на     кiраўнiцтва      распрацоўкай│ Прозвiшча ________________________ │

│навукова-праектнай  дакументацыi  на│                                    │

│выкананне  рэстаўрацыйна-аднаўленчых│                                    │

│работ  на  матэрыяльных   гiсторыка-│ Уласнае iмя _______________________│

│культурных каштоўнасцях  i  (або)  у│                                    │

│зонах аховы  нерухомых  матэрыяльных│                                    │

│гiсторыка-культурных    каштоўнасцей│ Iмя па бацьку _____________________│

│катэгорыi _________________         │ (пры яго наяўнасцi)                │

│                                    │                                    │

│Выдадзена                           │           _________________________│

│____ ________________ 20__ г.       │             (пасада адказнай асобы)│

│Сапраўдна па                        │           _________________________│

│____ ________________ 20__ г.       │             (подпiс адказнай асобы)│

│                                    │____________________________________│

│                                    │(прозвiшча, iнiцыялы адказнай асобы)│

│                                    │ М.П.                               │

│                                    │                                    │

└────────────────────────────────────┴────────────────────────────────────┘




 




 




 




 




 

                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА

                                                 Пастанова

                                                 Савета Мiнiстраў

                                                 Рэспублiкi Беларусь

                                                 15.06.2006 N 762




 

ПАЛАЖЭННЕ

АБ БЕЛАРУСКАЙ РЭСПУБЛIКАНСКАЙ НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЙ РАДЗЕ

ПА ПЫТАННЯХ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ

ПРЫ МIНIСТЭРСТВЕ КУЛЬТУРЫ




 

(в ред. постановлений Совмина от 07.08.2012 N 737,

от 17.01.2014 N 42)




 

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI




 

1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195) (далей - Закон) i ўстанаўлiвае рэгламент работы i вызначае пералiк пытанняў, якiя ўваходзяць у кампетэнцыю Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры (далей - Навукова-метадычная рада).

2. Навукова-метадычная рада з'яўляецца навукова-метадычным органам па пытаннях улiку, захавання, аднаўлення, утрымання i выкарыстання гiсторыка-культурных каштоўнасцей, што ажыццяўляюцца ў мэтах зберажэння i памнажэння гiсторыка-культурнай спадчыны.

3. У сваёй дзейнасцi Навукова-метадычная рада кiруецца заканадаўствам i дадзеным Палажэннем.




 

ГЛАВА 2

ЗАДАЧЫ I КАМПЕТЭНЦЫЯ НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЙ РАДЫ




 

4. Асноўнымi задачамi Навукова-метадычнай рады з'яўляюцца:

навукова-метадычнае забеспячэнне аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;

выпрацоўка прапаноў, рэкамендацый па комплексу пытанняў аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.

5. Да кампетэнцыi Навукова-метадычнай рады адносiцца:

прыняцце рашэнняў аб неабходнасцi надання матэрыяльным аб'ектам i нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або аб адсутнасцi неабходнасцi надання iм такога статусу;

прыняцце рашэнняў аб немагчымасцi навукова абгрунтаванага аднаўлення гiсторыка-культурных каштоўнасцей у выпадку страты iмi сваiх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей, якiя абумовiлi наданне iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама ў выпадку iх знiшчэння, страты цi знiкнення ў вынiку ўздзеяння прыродных фактараў або iншых сiтуацый;

(в ред. постановления Совмина от 07.08.2012 N 737)

квалiфiкаваны разгляд прапаноў аб наданнi матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якi уключае разгляд фiксацыi, навуковую апрацоўку i мастацкую ацэнку матэрыяльнага аб'екта або нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека, для прыняцця рашэння аб неабходнасцi надання матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

(в ред. постановления Совмина от 17.01.2014 N 42)

прыняцце рашэнняў аб неабходнасцi аднясення гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да пэўнай катэгорыi або аб неабходнасцi змянення яе катэгорыi;

разгляд распрацаванай у адпаведным парадку навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый "0", "1", "2" i яе адабрэнне або неадабрэнне;

(в ред. постановления Совмина от 07.08.2012 N 737)

выдача рашэнняў аб адпаведнасцi квалiфiкацыйным патрабаванням кандыдатаў на атрыманне пасведчанняў на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

(в ред. постановления Совмина от 07.08.2012 N 737)

выдача заключэнняў аб поўным вывучэннi помнiкаў археалогii;

выкананне iншых функцый у адпаведнасцi з Законам.




 

ГЛАВА 3

СКЛАД НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЙ РАДЫ I АРГАНIЗАЦЫЯ ЯЕ ДЗЕЙНАСЦI




 

6. У склад Навукова-метадычнай рады ўваходзяць прадстаўнiкi рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, арганiзацый, якiя ў сваёй дзейнасцi маюць адносiны да арганiзацыйных, навуковых, iнфармацыйных i iншых пытанняў, што закранаюць сферу аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.

7. Навукова-метадычную раду ўзначальвае старшыня Навукова-метадычнай рады, а ў яго адсутнасць - намеснiк старшынi Навукова-метадычнай рады.

Старшыня Навукова-метадычнай рады:

кiруе дзейнасцю Навукова-метадычнай рады;

склiкае пасяджэннi Навукова-метадычнай рады;

арганiзуе работу Навукова-метадычнай рады ў адпаведнасцi з дадзеным Палажэннем;

вызначае шэраг iншых пытанняў, якiя падлягаюць разгляду на пасяджэннях Навукова-метадычнай рады i зацвярджае iх.

8. Сакратар Навукова-метадычнай рады забяспечвае:

арганiзацыю падрыхтоўкi пытанняў для разгляду на пасяджэннях Навукова-метадычнай рады;

паведамленне членам Навукова-метадычнай рады аб часе i месцы правядзення пасяджэння Навукова-метадычнай рады, пытаннях, якiя вынесены на яе разгляд;

улiк прысутных на пасяджэннi Навукова-метадычнай рады;

наяўнасць неабходнай дакументацыi, якая датычыцца пытанняў, вынесеных на разгляд пасяджэння Навукова-метадычнай рады;

вядзенне справаводства Навукова-метадычнай рады, афармленне пратаколаў яе пасяджэнняў;

давядзенне прынятых Навукова-метадычнай радай рашэнняў да зацiкаўленых.

9. Пасяджэннi Навукова-метадычнай рады праводзяцца па меры неабходнасцi, але не радзей аднаго разу ў месяц.

10. Навукова-метадычная рада правамоцна прымаць рашэннi пры наяўнасцi на пасяджэннi не менш за 2/3 яе складу.

Рашэннi Навукова-метадычнай рады лiчацца прынятымi, калi за яе рашэнне прагаласавала больш за палавiну прысутных на пасяджэннi членаў Навукова-метадычнай рады. Пры роўнасцi галасоў прынятым лiчыцца рашэнне, за якое прагаласаваў старшыня Навукова-метадычнай рады, а ў яго адсутнасць - намеснiк старшынi Навукова-метадычнай рады.

Па вынiках абмеркавання пытанняў на пасяджэннях Навукова-метадычнай рады прымаюцца рашэннi, якiя фiксуюцца ў пратаколе. Пратакол афармляецца сакратаром Навукова-метадычнай рады ў тэрмiн, якi не перавышае 10 дзён з дня пасяджэння.

(в ред. постановления Совмина от 17.01.2014 N 42)

11. Старшыня Навукова-метадычнай рады мае права афiцыйна запрашаць для ўдзелу ў яе рабоце экспертаў, прадстаўнiкоў мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, праектных устаноў, iншых зацiкаўленых у вырашэннi пытанняў, якiя датычацца гiсторыка-культурных каштоўнасцей i разглядаюцца на пасяджэннях Навукова-метадычнай рады.

12. Арганiзацыйна-тэхнiчнае забеспячэнне дзейнасцi Навукова-метадычнай рады ажыццяўляецца Мiнiстэрствам культуры.




 

ГЛАВА 4

КВАЛIФIКАВАНЫ РАЗГЛЯД ПРАПАНОЎ АБ НАДАННI МАТЭРЫЯЛЬНАМУ АБ'ЕКТУ АБО НЕМАТЭРЫЯЛЬНАМУ ПРАЯЎЛЕННЮ ТВОРЧАСЦI ЧАЛАВЕКА СТАТУСУ I КАТЭГОРЫI ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI




 

(введена постановлением Совмина от 17.01.2014 N 42)




 

13. Навукова-метадычная рада ажыццяўляе квалiфiкаваны разгляд прапаноў аб наданнi матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу i катэгорыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з абавязковым iх абгрунтаваннем, за выключэннем выпадку, прадугледжанага ў пункце 3 артыкула 19 Закона.

Такое абгрунтаванне павiнна ўключаць:

звесткi аб месцазнаходжаннi матэрыяльнага аб'екта або нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека, якiм прапануецца надаць статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, у тым лiку карту мясцовасцi з нанясеннем матэрыяльнага аб'екта або тэрыторыi бытавання нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека;

фiксацыю, навуковую апрацоўку i мастацкую ацэнку матэрыяльнага аб'екта або нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека, якiя выкананы ў парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам культуры;

гiстарычныя звесткi аб характары матэрыяльнага аб'екта, яго аблiччы i ўплыве на развiццё рэгiёна або краiны, аб аўтары або прыналежнасцi знакамiтай выдатнай асобе, аб перыядзе стварэння гэтага аб'екта, яго ўладальнiках i iншае;

звесткi аб уласнiку (уладальнiку) матэрыяльнага аб'екта (назва арганiзацыi i яе юрыдычны адрас або прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (пры яго наяўнасцi) фiзiчнай асобы i адрас яе рэгiстрацыi па месцу жыхарства) або носьбiце нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека;

iнфармацыю аб характары выкарыстання прапанаванага матэрыяльнага аб'екта, умовах бытавання нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека.

14. Квалiфiкаваны разгляд прапаноў аб пазбаўленнi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi матэрыяльнага аб'екта цi нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека ажыццяўляецца Навукова-метадычнай радай на падставе абгрунтаваных звестак, якiя павiнны ўключаць:

кароткую гiстарычную даведку;

апiсанне страты цалкам або асобных частак, элементаў, канструкцый, а таксама асобных адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей, якiя абумовiлi наданне матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, што адбылiся ў вынiку ўздзеяння фактараў прыроднага або антрапагеннага паходжання;

даведку аб прычынах немагчымасцi навукова абгрунтаванага аднаўлення гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i захавання яе аўтэнтычнага характару ў сучасных умовах;

матэрыялы фотафiксацыi iснуючага стану або месцазнаходжання матэрыяльнага аб'екта ў выпадку яго страты.

Прапановы аб пазбаўленнi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў Мiнiстэрства культуры накiроўвае мясцовы выканаўчы i распарадчы орган.

15. Прапановы аб наданнi матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу i катэгорыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама аб пазбаўленнi гэтага статусу, якiя не адпавядаюць патрабаванням, вызначаным у пунктах 13 i 14 дадзенага Палажэння, Навукова-метадычнай радай не разглядаюцца i вяртаюцца Мiнiстэрствам культуры асобе, якая iх унесла.

16. Разгляд Навукова-метадычнай радай прапаноў аб наданнi матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу i катэгорыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама пазбаўленнi гэтага статусу ажыццяўляецца ў тэрмiн, якi не перавышае 30 дзён з даты iх паступлення ў Мiнiстэрства культуры.

У выпадку неабходнасцi ўдакладнення i (або) атрымання дадатковых звестак аб матэрыяльным аб'екце або нематэрыяльным праяўленнi творчасцi чалавека тэрмiн разгляду прапановы можа быць прадоўжаны да 60 дзён, пра што Мiнiстэрства культуры пiсьмова паведамляе асобе, якая ўнесла прапанову.

17. Па вынiках разгляду прапановы Навукова-метадычная рада прымае рашэнне аб неабходнасцi надання матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу i катэгорыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або аб адсутнасцi неабходнасцi надання iм такога статусу, а таксама аб пазбаўленнi гэтага статусу.

Рашэнне аб адсутнасцi неабходнасцi надання статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прымаецца з абгрунтаваннем прычын.

18. Паведамленне аб прынятым Навукова-метадычнай радай рашэннi накiроўваецца заяўнiку, уласнiку (уладальнiку), носьбiту, у мясцовы выканаўчы i распарадчы орган у тэрмiн, якi не перавышае 14 дзён з дня яго прыняцця.




 




 




 




 




 

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА

                                                      Пастанова

                                                      Савета Мiнiстраў

                                                      Рэспублiкi Беларусь

                                                      15.06.2006 N 762

                                                      (у рэдакцыi пастановы

                                                      Савета Мiнiстраў

                                                      Рэспублiкi Беларусь

                                                      17.01.2014 N 42)




 

СКЛАД БЕЛАРУСКАЙ РЭСПУБЛIКАНСКАЙ НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЙ РАДЫ ПА ПЫТАННЯХ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ ПРЫ МIНIСТЭРСТВЕ КУЛЬТУРЫ




 

(в ред. постановления Совмина от 17.01.2014 N 42)




 

Яцко                  - намеснiк Мiнiстра культуры (старшыня

Аляксандр Анатольевiч   Навукова-метадычнай рады)




 

Сматрэнка             - намеснiк начальнiка ўпраўлення па ахове

Аксана Сцяпанаўна       гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi

                        Мiнiстэрства культуры (намеснiк старшынi

                        Навукова-метадычнай рады)




 

Даньшына              - намеснiк начальнiка аддзела навукова-праектных

Алена Iванаўна          работ i рэстаўрацыйнай вытворчасцi ўпраўлення па

                        ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi

                        Мiнiстэрства культуры (сакратар Навукова-метадычнай

                        рады)




 

Багласаў              - галоўны спецыялiст камунальнага

Сяргей Георгiевiч       будаўнiча-эксплуатацыйнага ўнiтарнага прадпрыемства

                        "Мiнская спадчына"




 

Бутэвiч               - старшыня грамадскай назiральнай камiсii пры

Анатоль Iванавiч        Мiнiстэрстве культуры па ахове гiсторыка-культурнай

                        спадчыны




 

Варфаламеева          - старшы навуковы супрацоўнiк аддзела музычнага

Тамара Барысаўна        мастацтва i этнамузыкалогii дзяржаўнай навуковай

                        установы "Цэнтр даследаванняў беларускай культуры,

                        мовы i лiтаратуры Нацыянальнай акадэмii навук

                        Беларусi", кандыдат мастацтвазнаўства




 

Власюк                - старшыня камiтэта архiтэктуры i горадабудаўнiцтва

Мiкалай Мiкалаевiч      Мiнскага гарвыканкама, галоўны архiтэктар

                        г. Мiнска, кандыдат архiтэктуры




 

Гаўрыленка            - начальнiк аддзела тэрытарыяльнага развiцця i

Таццяна Васiльеўна      горадабудаўнiцтва галоўнага ўпраўлення

                        архiтэктурнай, навуковай i iнавацыйнай палiтыкi

                        Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва




 

Жураўлёў              - памочнiк генеральнага дырэктара рэспублiканскага

Iван Сяргеевiч          ўнiтарнага прадпрыемства "Галоўдзяржбудэкспертыза"




 

Карпук                - вядучы архiтэктар праектнага фiлiяла адкрытага

Андрэй Мiхайлавiч       акцыянернага таварыства "Белрэстаўрацыя"




 

Лакiза                - намеснiк дырэктара па навуковай рабоце дзяржаўнай

Вадзiм Леанiдавiч       установы "Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай акадэмii

                        навук Беларусi", кандыдат гiстарычных навук, дацэнт




 

Лакотка               - дырэктар дзяржаўнай навуковай установы "Цэнтр

Аляксандр Iванавiч      даследаванняў беларускай культуры, мовы i

                        лiтаратуры Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi",

                        член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэмii навук

                        Беларусi, доктар гiстарычных навук, доктар

                        архiтэктуры, прафесар




 

Сардараў              - дэкан архiтэктурнага факультэта Беларускага

Армэн Сяргеевiч         нацыянальнага тэхнiчнага ўнiверсiтэта, доктар

                        архiтэктуры