Цэнтр Полацка. Рэгенерацыя?

Каб механізмы вырашэння пытанняў не былі местачковымі
У 2012-м група энтузіястаў завяршыла эскізны план рэгенерацыі Верхняга замка ў цэнтры Полацка. Згодна з праектам тэрыторыю Верхняга замка плануецца пераўтварыць у паркава-архітэктурны і музейны комплекс, насычаны фрагментарна адноўленай гістарычнай забудовай гэтага месца. Прычым аўтары даволі смела “спалучылі эпохі”: на іх рэндарах — драўляныя вежы часоў зараджэння Полацка суседнічаюць з фартыфікацыйнымі ўмацаваннямі XVI стагоддзя, а тыя, у сваю чаргу, — з будынкамі ўжо ХІХ-га... Планы ёсць і на іншыя раёны старадаўняга горада. У “круглым стале”, зладжаным рэдакцыямі газеты “Культура” і “Краязнаўчай газеты”, які быў прысвечаны аднаўленню гістарычных дамінант найстаражытнага беларускага горада, узялі ўдзел старшыня Беларускага фонду культуры, старшыня Беларускага камітэта Міжнароднай Рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС), галоўны рэдактар “Краязнаўчай газеты” Уладзімір ГІЛЕП, галоўны дырэктар міжнароднага радыё “Беларусь”, паэт, Ганаровы грамадзянін горада Полацка Навум ГАЛЬПЯРОВІЧ, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Полацкага райвыканкама Віктар ПОЛУШКІН, дырэктар Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Тамара ДЖУМАНТАЕВА, гісторык і археолаг Сяргей ТАРАСАЎ, дацэнт Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Уладзімір ЦЯЛЕЖНІКАЎ, а таксама рэдактар аддзела газеты “Культура” Ілья СВІРЫН.далей заб.