Cінагогі Беларусі. Гласарый

Тамара Матыль, архітэктар

 

АМУД,  спецыяльны пюпітр, які ставяць паміж Бімай і Арон Кодеш, каля якога вядуць малітву.

 

АРОН АКОДЭШ (שׁדֶקֹּהַןוֹראֲ, Свяшчэнны каўчэг), часта проста АРОН (літаральна `ларь’) месца ў сінагозе на ўсходнім (ці накіраваным да Ерусаліма) баку ў выглядзе прыгожа вырабленай шафы, у якой захоўваюцца скруткі Торы.

 

 

 

 

 

 

 

 

БІМА, (בִּימָה, `узвышанае месца`, іншая назва אַלְמֵימָר, алмемар), узвышэнне ў сінагозе, на якім стаіць стол (ці адмысловага роду пюпітр) для чытання скруткаў Торы. З бімы звычайна вымаўляецца пропаведзь рабіна ці робяцца іншыя, важныя для абшчыны падзеі, якія патрабуюць увагі ўсіх прысутных. Першапачаткова бiма не была дамінуючай архітэктурнай часткай  інтэр'еру; яна ўяўляла сабой лёгкае драўлянае збудаванне, размешчанае ў заходняй частцы залы, процілеглага месцазнаходжанню каўчэга; часам біма, нават непасрэдна прымыкала да сцяны. Такое размяшчэнне бімы паклала пачатак фарміраванню інтэр'еру ўздоўж восі Біма - Каўчэг, заснаванага на іх узаемным балансе.

 

 

 

 

БЭЙС-МІДРАШ, альбо БЭТ-МІДРАШ, (בֵּית מִדְרָשׁ, `дом навучання`) месца вывучэння Вуснай Торы: Мішны, Талмуда і прац мудрацоў больш позьніх пакаленняў. Бэйс-мідраш, які быў цэнтрам вывучэння Торы як для навукоўцаў, так і для простага народа, спрыяў шырокаму распаўсюджванню культуры сярод габрэяў. Першапачаткова бэйс-мідраш быў адасоблены ад сінагогі, якая грала ролю месца сходаў (дзеля малітвы, ці іншых рэлігійных мэтаў).У сярэднія вякі бэйс-мідраш стаў часта размяшчацца ў адным будынку з сінагогай ці побач з ёй. Выконваючы функцыю не толькі месцанавучання, але і месца малітвы, бэйс-мідраш разам з тым захаваў свой адмысловы характар. Пры ім звычайна мелася бібліятэка, у якой захоўваліся працы па ўсіх галінах юдаізму. Вучні і настаўнікі могуць маліцца, есьці і спаць у бэйс-мідрашы, каб мець магчымасьць вучыць Тору бесперапынна.

 

 

ВЕЙБЕРШУЛ (ідыш), альбо ЭЗРАТ НАШЫМ (іўрыт), жаночая частка сінагогі, звычайна знаходзіцца ззаду мужчынскай часткі альбо на галерэі і адасабляецца ад мужчынскай залы частымі металічнымі кратамі або фіранкай (гл. Мехіца). Часцей мела асобны ўваход.

 

 

 

ГАЛАХА, (הֲלָכָה, галаха; мн. л. הֲלָכוֹת, галахот) нарматыўная частка юдаізму, якая рэгламентуе ўсе сферы жыцця габрэяў. Адносна плана і размяшчэння будынка сінагогі, яе абсталявання і строя, выкарыстання сінагагальнага памяшкання і начыння галаха таксама мае пэўныя прадпісанні. Напрыклад, у дачыненні да плана будынка сінагогі Галаха патрабуе, каб памяшканне мела вокны, бо вокны дазваляюць бачыць неба, погляд на якое выклікае павагу і стараннасць у малітоўцаў. Пажадана, каб у будынку быў вестыбюль, дзе перад уваходам у малітоўную залу, згодна тлумачэнню, намеры і клопаты знешняга свету адступаюць імалітоўцыў ваходзяць у духоўны свет. Вынікаючы з галахічнага прадпісання, будынак сінагогі павінны быць арыентаваны на Ерусалім, а ў самім Ерусаліме - на Храм. Паколькі не заўсёды магчыма, каб сінагога была звернутая да Ерусаліма, было прадпісана, каб кірунак выконваўся настолькі, наколькі гэта магчыма ў дадзеных абставінах. Месца, на якім варта ўзводзiць сінагогу, павінна быць самым высокім месцам у горадзе, а сам будынак павінны быць самым высокім у горадзе (калі гаворка ідзе пра габрэйскі горад, але ў негабрэйскім горадзе, напрыклад у дыаспары, гэтыя прадпісанні не абавязкавыя для выканання).

 

ГНІЗА (הזָינִגְּ, гніза, літаральна `сховішча`), месца на могілках, дзе хаваюць непрыдатныя скруткі, кнігі (Біблію, Талмуд, малітоўнікі і іншае), ці іншыя тэксты і іх фрагменты, якія змяшчаюць імёны або эпітэты Бога, а таксама прадметаў рытуалу, знішчэнне якіх забаронена габрэйскімі рэлігійнымі нормамі. Шульхан Арух паказвае, што скрыні для захоўвання святых кніг, каўчэг, дзе захоўваецца скрутак Торы, а таксама занавеска (парохэт), якая закрывае каўчэг, надзеленыя сьвятасьцю, таму, калі гэтыя прадметы выходзяць з ужытку, іх варта таксама захоўваць у гнізе, а не знішчаць. За адсутнасьцю гнізы, усе вышэй пазначаныя рэчы могуць быць пахаваныя ў труне звычайнага нябожчыка.

 

ЕШЫВА (יְשִׁיבָה;  літаральна ,`пасяджэне), у габрэйскай гісторыі - назва інстытута, які з'яўляецца вышэйшай рэлігійнай навучальнай установай, прызначанай для вывучэння Вуснага Закона, галоўным чынам Талмуда. У ешыве навучаліся незамужнія хлопцы, якія мелі магчымасць прысвяціць увесь свой вольны час вывучэнню Закона. Пасля шлюбу гэтага часу ў іх было значна менш і далейшае навучэнне адбывалася факультатыўна ў так званых Колелях.

КАЎЧЭГ ЗАПАВЕТУאֲרוֹן הַבְּרִיתарон ха-брит, таксама אֲרוֹןהַעֵדֻתарон ха-‘эдут), асаблівая шафа, куфар, у якім захоўваліся Скрыжалі Запавету, у часы ад іх атрымання да разбурэння Ерусалімскага Храма. Паводле кнігі Зыход, Каўчэг Запавету (як і скінія, яе рэчы і святарскія адзенні) быў выраблены па дакладным ўказанням Бога, дадзеных Майсею. Каўчэг Запавету меў два з паловай локця (каля 1,25 м) у даўжыню, паўтара локця (каля 75 см) у шырыню і вышыню, быў зроблены з дрэва шыццім (акацыя), «Аббіты ўнутры і звонку чыстым золатам», і па верхняму яго краю ішоў «залаты вянок». З таго ж дрэва былі зробленыя, абабітыя золатам, жэрдкі для пераноскі Каўчэга, забраныя ў залатыя колцы на яго кутах. На вырабленым з золата вечку (капорэт) Каўчэга Запавету па краях змяшчаліся адчаканеные з золата херувімы з павернутымі адзін да аднаго тварамі і з «распасцёртымі ўгору крыламі, якія пакрываюць каппарэт», як бы ахоўваючы Каўчэг і Скрыжалі, якія знаходзяцца ў ім.

МЕХІЦА (літаральна`перагародка’) адмысловая фіранка, якой сінагога дзеліцца на дзве часткі, мужчынскую і жаночую.

МЕНОРА (הרָוֹנמְ;літаральна `свяцільня`),  узыходзячае да Бібліі пазначэнне сяміствольнай свяцільні (сямісвечніка), аднаго з культавых атрыбутаў скініі, затым - Храма. Выраб меноры (як і ўсёй святой маёмасьці ў скініі, а таксама яе прыладаў) было загадана Богам Майсею на гары Сінай. Згодна з Бібліяй, менора была выкаваная суцэльнай з таленту (верагодна, каля 30 кг) золата і складалася з цэнтральнагаствала з падстаўкай - у выглядзе ножак вышынёй у тры далоні пры агульнай вышыні меноры ў 18 далоняў, гэтазначыць каля 1,5 м.

 

МІКВЭ (הוֶקְמִ, літаральна `навала вады`) водны рэзервуар (прыродны, альбо рукатворны) для акунання з мэтай ачышчэння ад рытуальнага бруду.

 МІШНА (הנָשְׁמִ, мн. лік תוֹינָשְׁמִ, мішнайот), збор Вуснага Закона, разам з Гемарай (абмеркаваннямі мішны) з’яўляецца часткай Талмуда. Дзеяслоў шана (літаральна `повторять`), ад якога паходзіць назва Мішна, набыў спецыфічнае значэнне вывучэння Вуснага Закона, у адрозненне ад Мікра, Пісьмовага Закона, то бок Святога Пісання.

 

МЯСТЭЧКА (לטעטש, штэтл), паселішча напалову гарадскога тыпу ва Усходняй Еўропе (у межах былога Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы і памежных з імі абласцей), часцей за ўсё з пераважным габрэйскім насельніцтвам. У габрэйскім ўжытку паняцце «мястэчка» таксама мела на ўвазе сам характар своеасаблівага побыту ўсходнееўрапейскага яўрэйства, яго рэлігійна-культурную адасобленасць і духоўна-сацыяльную аўтаномію абшчыны і таму распаўсюджвалася нават на невялікія гарады (20-25 тыс. жыхароў) з пераважна яўрэйскім укладам жыцця. Маленькія мястэчкі называлі памяншальна штэтэле.

 

СІНАГОГА (תסֶנֶכְּתיבֵּ, Бейт-кнесет,` дом сходаў`, польск. bóżnica), пасля разбурэння Храма - асноўны інстытут габрэйскай рэлігіі, памяшканне, якое служыць месцам грамадскага адпраўлення культу і цэнтрам рэлігійнага жыцця абшчыны. Сінагога не толькі аказала вырашальны ўплыў на фарміраванне юдаізму як арганізаванай рэлігіі, але і паслужыла асновай выпрацаваных у хрысціянстве і ісламе формаў грамадскага адпраўлення культу.

 

 

ТАЛМУД-ТОРА (תַּלְמוּד-תּוֹרָה, `вывучэнне Торы`), навучальная ўстанова для хлопчыкаў, якая ўзнікла на зыходзе сярэднявечча ў Еўропе.  Зведаўшы розныя змены ў ходзе свайго развіцця, яны існуюць і дагэтуль. Назва гэтых школ адпавядае запаведзі вывучаць Тору. У ашкеназаў ў школах талмуд-тора навучаліся сіроты і хлопчыкі з немаёмных сем'яў, у той час як дзеці больш заможных бацькоў наведвалі хэдэр. У сефардскіх супольнасцях ў талмуд-торы вучыліся хлопчыкі ўсёй абшчыны. Навучальнымі прадметамі талмуд-торы з'яўляюцца мова іўрыт, Тора і Талмуд; у розны час у праграму ўключаліся і іншыя прадметы, напрыклад, арыфметыка і пісьмо на ідыш. Навучанне ў талмуд-торы папярэднічала паступленню падлетка ў ешывы і рыхтавала да гэтага. Але калі вучань да 14 гадоў не выдаў здольнасцяў і стараннасці ў вучобе, яго аддавалі на навучанне рамяству ці адпускалі на прыватную службу (звычайна ў гандаль).

ШУЛЬХАН АРУХ (ךְוּרעָ ןחָלְשֻׁ,  літаральна 'накрыты стол’), адзін з найбольш знакамітых кодэксаў асноўных палажэнняў практычнай Галахі. Напрыклад, Шульхан Арухзгадвае такое размяшчэнне лавак, каб старэйшыны сядзелі побач з Арон Акодэш (шафай для захоўвання Торы) тварам да кангрэгацыі. Гэта прадпісанне зрабіла месца каля ўсходняй сцяны сінагогі найбольш ганаровым. Аднак пазней было вынесена пастанова, якая адмяняе прадпісанне Шулхан Арух адносна месцаў у сінагозе, паколькі усталявалася практыка куплі месцаў, і ганаровыя месцы даставаліся тым, хто ахвяраваў найбольшую суму ў сінагагальную касу. Вышэй узгаданая пастанова Шульхан Арух засталося ў сіле толькі там, дзе месца не прадаваліся, а ўсталёўваліся суполкай. Шульхан Арух быў складзены ў першую чаргу для абшчын Поўдня і Ўсхода, так званых сефардскіх абшчын. Ашкеназскія рабіны стварылі потым дадатковую працу пад назвай Мапа (Абрус), у якой пазначаліся разыходжанні ў практычнай галахе і традыцыях паміж сефардскімі і ашкеназскімі абшчынамі.

 

ХЭДЭР (חֶדֶר,літаральна‘пакой’) яўрэйская рэлігійная пачатковая школа. У далейшым школы такога тыпу атрымалі шырокае распаўсюджванне ў асяроддзі ашкеназскіх габрэяў. У хэдэры, як і ў школах талмуд-тора, вучыліся толькі хлопчыкі.

 

 

Па матэрыялах:

1.    http://www.eleven.co.il/?mode=article&id=13810&query

2.    http://jhistory.nfurman.com/teacher/15_331.htm

3.    http://toldot.ru/urava/ask/urava_6809.html

4.    http://callofzion.ru/pages.php?id=435

5.    http://www.sztetl.org.pl/pl/term/

6.    http://www.jewishbelarus.org/index.php?pid=5&lang=ru

7.    https://www.livelib.ru/book/1000596755

8.    http://supron-licvin.livejournal.com/tag/сінагога

9.    https://polona.pl/item/742088/0/ Cyfrowa Biblioteka Narodowa