Дбаць пра гістарычную архітэктуру

Ян Юліуш Тайхман (нар. 21.5.1929) Jan Juliusz Tajchman – польскі архітэктар, які спецыялізуецца у гісторыі тэхнік будаўнічага мастацтва і кансэрвацыі гістарычнай архітэктуры.

Прафесар Ян Тайхман у прадмове  да манаграфіі “Стандарты у вобласці праектавання, рэалізацыі і нагляду за правядзеннем прац па кансэрвацыі помнікаў архітэктуры і будаўніцтва”, выпушчанай у 2014 годзе, звярнуўся да тых, хто прымае рашэнне, фінансуе і ажыцяўляе кансэрвацыю і адаптацыю гістарычных аб’ектаў. 

Дакранаючыся да твораў гістарычнай архітэктуры, прызнаных у цяперашні час помнікамі мы, як правіла, ўражаныя іх формай і кампазіцыяй. Калі помнік разбураны і пакрыты пацінаю часу ён уражвае нас яшчэ болей, бо сведчыць пра сваю сапраўднасць . Гэтым ён пераконвае нас у тым, што мы дакранаемся да  арыгіналу, які захаваўся да нашых часоў, і што  ён з’яўляецца важным  дакументам эпохі, у якой ён быў узведзены. Менавіта гэтае дакументальнае сведчанне помніка і робіць яго самым вялікім здабыткам. Мы разумеем, што гэты дакумент мае значэнне, толькі калі ён арыгінальны, неапрацаваны й чысты. Мы павінны памятаваць, што большасць людзей прагнуць даткнуцца гісторыі,хочуць атрымаць досвед праз кантакт з арыгіналам. Акурат па гэтай прычне расце паток турыстаў, развіваецца турыстычны бізнес. Хто б захацеў паехаць у польскі Кракаў, каб паглядзець копію Дамы з гарнастаем Леанарда да Вінчы, калі арыгінал бы знаходзіўся за мяжою?  
     Таму паўстае пытанне, ці можна захапляцца старажытнымі архітэктурнымі шэдэўрамі, калі яны не арыгіналы? Калі яны былі скажоннымі праз дрэнную рэканструкцыю альбо адаптацыю? На жаль, занатда многа сярод нас тых, хто лічыць, што з помнікамі можна паводзіць сабе свабодна, замяняць, падмяняць іх, таму што яны з’яўляюцца нашай уласнасцю. Гэткія людзі забываюцца,  што хоць у помніка  ёсць ўладальнік , але ён наш агульны набытак, агульная каштоўнасць і ён падлягае абароне.

Прыкра, што для некаторых агульны набытак агульная спадчына, значыць менш чым кораткатэрміновы ўласны інтарэс. Ім нават неважна, што пра такое дрэннае захаванне будуць казаць іх уласныя унукі. Напэўна унукі будуць шкадаваць, што іх уласны дзед знішчыў тое, што атрымаў з гісторыі.
Тое, што помнікі надаль захоўваюць сваю вартасць у значнай ступені залежыць ад сьвядомасьці і уласцівых паводзінаў інвестараў. Так сама гэта залежыць ад праектанта, які патрафі пераканаць уласніка ў гістарычнай вартасці і вартасці арыгіналу дадзенага помніка. Таксама важна, ці архітэктар сам здолеець падпарадкавацца даўняму твору, ягонай канцэпцыі не перакрэсліваючы вартасьці таго, што ёсць сведчаннем нашай гісторыі. Без ніх няма гісторыі народа. Выдатна ведалі пра гэта нашы акупанты, свядома нішчучы нашы гарады,

нашу архітэктуру. Таму важна усвядомліваць, наколькі нашы паводзіны адносна помнікаў забяспечыць іхняе далейшае існаванне настолькі, каб яны былі перададзенныя наступным пакаленням без разбурэння. Выпрацаваныя стандарты ў вобласці праектавання, рэалізацыі і нагляду правядзення прац па рэстаўрацыі гістарычных аб’ектаў архітэктуры і будаўніцтва адрэсаваныя да праектантаў і інвестараў. Маюць яны на мэце усвядомліваць, а адначасова падказываць, як павінна выглядаць дакументацыя для правядзення прац на аб’ектах гістарычнай архітэктуры і помніках архітэктуры, каб яны не страцілі сваёй падставовай каштоўнасці.