Дом Юзэфа Відэльскага ў Берасьці

Ірына Лаўроўская
Трохпавярховы дом Юзэфа Відэльскага (Józefa Widelskiego) які і сёння выдатна трымае кампазыцыю скрыжавання вуліцы Савецкай(Дамброўскага) і Астройскага (Кароткай)  збудаваны паводле праекта інжэнера архітэктара Мікалая Сенкевіча і Барталамея Новака паміж 1934-1938гг[i]. Участак, які займае будынак, сфармаваўся на зліцці двух дзялянак, першапачаткова належных Ліхтенштэйну і Юзэфу Відэльскаму з мястэчка Хотылов (Chotyłów)[ii].  Будаваўся дом ў два этапы-першы-частка ўздоўж вуліцы Савецкай (Дамброўскага), а  за тым, частка на рагу і ўздоўж вуліцы Астроўскага (Кароткай) і ў час яго завяршэння цалкам належыў Юзэфу Відэльскаму[iii].

  План будынка складаецца з двух гаспадарча адасобленых частак. Першая частка, будоўля якой распачата ў кветні 1934 года быў ўзведзены і пакрыты дахам ўжо увосень 1934, а ў чэрвені 1935 года быў цалкам закончаны і аддадзены для ўжытку, з пэўнымі абмежаваннямі[iv]

Кампазыцыя плану часткі збудаванай ўздоўж вуліцы Дамброўскага пакладзена на простакутніку з памерамі 22,5 х 11,3 м.п. Уласціва гэтай кампазіцыі сіметрычнае размяшчэнне памяшканняў: на партэры - дзве двухпакаевых кватэры з кухнямі, лазенкаю і квадратовымі ў плане памяшканямі крамаў, а на другім і трэцем паверхах- па дзве кватэры суадносна з 4 і 3 пакоямі.

  Больш творчай вынаходлівасці запатрабавала частка трохпавярховага будынку размешчанага непасрэдна на рагу вуліц Дамброўскага і Кароткай.  Свае умовы дыктавала  дзялянка, шырыня якой не перавышала 18 метраў. У сувязі з чым кампазыцыя плана сфармавана  на прадаўжэнні плана ўжо гатовай часткі, і размяшчэння параднай лесвіцы жылёвай часткі, а так сама арганізацыі брамы і дваравой тэрыторыі. Як сёння бачым, планіровачнае рашэнне гэтага будынку насамрэч аказалася вельмі зручным і кампактным.  На партэры ўся плошча аддадзена гандлю, а другі і трэці паверхі дазволілі арганізаваць па дзве кватэры, розныя як па плошчы, так і па рашэнню інтэр’ера. Тыповае рашэнне малой двухпакаевай кватэркі з кухняй малою лазенкаю малым салонікам і спальняй, побач з 4 пакаёвамі апартаментамі з вялікім салонам і сталовай, кажуць пра добры разлік на розны ўзровень даходу будучых жыхароў.[i]

 

Па завяршэнню будоўлі інжэнеры-архітэктары падлічылі каштарыс затрат ў 34, 414 тысячы злотых пры агульным аб’еме будынку ў 4686 куб. м. Выразны вобраз гэтага будынку можа сведчыць пра завяршэнне ў Брэсце пераходнага этапу ад постмадэрну да канструктывізму.

 

Архітэктар намагаўся падкрэсліць гэта, хоць напэўна нехапіла яму адвагі намовіць уладальніка не хаваць на дваравым фасадзе аб’ем добра асветляннай лесвіцы. Што надало бы архітэктуры фасада будынку большай напружанасці, ўласцівай канструктывізму. Але, як бачым, архітэктар выдатна вырашыў пытанне канструкцыі даху, што дазволіла і стыль захаваць і забяспечыць схіл дастатковы для самаачышчэння даху ад снегу. 

Аддадзены да ўжытку ў красавіку 1938 года, гэты будынак недоўга служыў гаспадару, але і сення з’яўляецца сваеасаблівай ягонай візітоўкаю з уласным іменем-дом Юзэфа Відэльскага.