Есць асяроддзе – есць эмоцыя. Якая? А якую замаўлялі…

Аўтар: ТАМАРА МАТЫЛЬ, архітэктар, эксперт у галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

 

 

Яшчэ ў 60-х мінулага стагоддзя Кевін Лінч ў сваёй манаграфіі  «Вобраз горада», пераконваў чытача, што горад перш за ўсё існуе для чалавека. У кнізе, наскрозь пранізанай  аўтарскай настальгіяй па старых раёнах, Кевін Лінч упэўнівае чытачоў, што горад ГЭТА калектыўная памяць, што чалавек ўключаецца ў паток часу праз матэрыяльную культуру асяроддзя, які звязвае мінулае і сучаснасць.
 

Гарманічная ассяродзе  спараджае мноства пазітыўных эмоцый,  інтрыгуе, абуджае перажывання . У ім асоба самоідэнтыфікуецца, набывае сталы духоўны якар, па добраму прывязваецца да традыцый,  да дома, вуліцы, гораду. Прымае гэта як сваё набыццё, якое не можна сапсаваць, страціць, пакінуць. Гэтая ассяродзе сапраўднае і праўдзівае. Гэта не дэкарацыя чужога рэжысёра да чужога спектакля. ГЭТА важна для асабовасці чалавека.
 

У такіх разважаннях  прайшлася па Траецкім. Хацелася  зачапіцца вокам за якую-небудзь прыгажосць, нагледзецца,  ўмацавацца, ўсумніцца і… Сёе тое ў гэтым квартале абуджала кранала, будзіла мае эмоцыі, давала энергетычную падзарадку. Трошкі сталяркі (вокны, дзверы), крышку кавальства (брылі, балкончыкі), крышку дэкору на фасадах, трошкі старой чарапіцы і фрагменты аўтэнтыкі.

Выйшла на мост, паспрабавала зняць панараму Верхняга горада. Не атрымалася, не адбылося, не прыняла ... няма логікі. Ёсць ландшафт, ёсць высокі рэльеф. Раней  ў панараме было лагічнае паніжэнне да ракі дробнай забудовы вуліцы Гандлёвайя (Зыбіцкай). . А зараз, логіку і дух месца і суадносна панараму Верхняга горада разбурылі сілуэты магутных будынкаў.

Ідучы да Нямігі, зноў раблю спробу сфатаграфаваць «гістарычны квартал».

Гэта што заўгодна, але не Няміга. Можа зноў помнік калектыву аўтараў – архітэктарам? Толькі чаму ж тады не  хапае мужнасці прызнаць сябе суаўтарамі стваранага асяроддзя.

Найноўшае спараджэнне сучаснай архітэктурнай думкі - галерэя-пераход за гандлёва-адміністрацыйным будынкам на Нямізе. З аднаго боку гэтай галерэі сцены з акенцамі, супрацьлеглы бок адкрыта. Вісяць свяцільні. Увечары праходзіла, свяцільні не гарэлі ні аднаго разу. Усе паверхні сцен ужо запісаныя надпісамі. Відавочны пах грамадскай прыбіральні суправаджае пры праходжанні гэтага тунэля. Моладзь групамі і асобна стаяць, сядзяць і нешта там ... Гэта таксама асяроддзе. Абсалютна дэструктыўнае, якое спараджае эмоцыю разбурэння і непрымання ... Вось яго мы і атрымалі наўзамен разбуранага квартала Няміга.
 

Праектуючы для горада, задаючы яму напрамкі развіцця, фармуючы якасць гэтага жыцця, асабліва ў гістарычнай яго частцы, архітэктары, праекціроўшчыкі павінны быць вельмі дэлікатныя  і тактоўныя. Бо менавіта яны «задаюць» стыль жыцця  тут на многія гады. Яны вызначаюць паводзіны людзей у рамках гарадской культуры, узмацняюць альбо выкрэсліваюць падзеі з гістарычнай калектыўнай памяці грамадства. Архітэктура «жыве» у кантэксце часу, а не як асобны «помнік» амбіцыйнаму аўтару. І ўсведамленне гэтага на прафесійным узроўні зберажэ нас усіх ад мноства пралікаў і «выпадковых» памылак