Касцёл св. Веранікі кляштару аа.Бернардынаў у в.Селішчы

Аўтар гэтага відэа-роліка Дзмітры Алейнік кажа, што на яго стварэнне яго натхніў  сумны спіс  архетыктурных помнікаў Беларусі, "якія варта наведаць, пакуль яны не зніклі" на  +TUT.BY  (Белорусский портал TUT.BY) у ліпені. http://bit.ly/1tTp3ou  . "Пакуль што, рукі дайші вось да гэтай перліны ва Ушацкім раёне, моёй родная Віцебскай вобласці. Але, мне здаецца, мяне чакаюць новыя падарожжы па Беларусі".  Чакаем новых адкрыццяў, Дзмітры!

Касьцёл і кляштар бэрнардынаў (францішканаў-абсэрвантаў) у Селішчы

Касьцёл Сьвятой Веранікі зьяўляецца трохнававай базылікай, збудаванай у стылі барока і выцягнутай у кірунку поўнач-поўдзень. Завяршае яе паўцыркульная апсіда, дзе разьмешчаны галоўны алтар. Цэнтральная прастора храму перарэзана трансэптам. Уфундаваны касьцёл у 1726 годзе ўладальнікамі Селішчаў полацкім падсудкам Язафатам Антонам Сялявам і ягонай жонкай Элеанорай. Апрача таго фундацыю падтрымаў падчашы полацкі Ян Язэп Рагоза. Паводле літургічнага гадавіка кансэкраваны (асьвячаны) касьцёл у 1728 годзе. У наступным 1729 годзе згадваецца ўжо і першы гвардыян (старэйшы кляштару) айцец Сэбасьцян Ксянжыцкі. Але пабудова комплексу доўжылася пэўна да 1734 году.

У 1744 годзе касьцёл быў філіяльным храмам Кубліцкае парафіі Полацкага дэканату. Кляштар разьмешчаны ля паўднёва-заходняга кута касьцёлу і злучаны зь ім крытымі пераходамі ў адзін комплекс.  З прычыны недахопу сродкаў кляштар ня здолеў разрасьціся да буйнога асяродку. Звыклая колькасьць манахаў у ім складала блізу пяці асобаў. Урэшце кіраўніцтва закону з прычыны малое колькасьці манахаў зьнізіла ў 1824 годзе статус асяродка з канвэнту да рэзідэнцыі. Пасьля ж паўстаньня ў 1832 годзе кляштар на загад расейскіх уладаў быў зачынены.

Ад 1867 году цэнтаральнае месца ў галоўным алтары храму займаў абраз Маці Божай, прынесены з Кублічаў пасьля канфіскацыі тамтэйшага касьцёлу ўладамі. У 1897 годзе пад началам пробашча Антона Сымановіча быў зроблены рамонт касьцёлу, у часе якога зьмененая форма купалоў на вежах. У 1889 годзе да касьцёла належалі пахавальныя капліцы на могілках у Селішчы і Вухвішчы. Колькасьць парафіянаў з часам вагалася, што можа тлумачыцца нейкімі зьменамі ў парафіяльнай структуры. У 1781 годзе тады яшчэ Кубліцкая парафія налічвала 2311 парафіянаў. У 1878 годзе колькасьць парафіянаў складала 2995 асобаў, у 1886 г. – 3062, у 1889 г. – 1995, у 1907 г.  – 3308, 1917 г. – 2010.

Найболей вядомым сярод селішчанскіх пробашчаў стаўся айцец Віктар Валентыновіч, які апекаваўся парафіяй у 1898-1914 гадах. Айцу Віктару цягам некалькіх гадоў супольна з навакольнымі заможнымі сем’ямі Маліноўскіх з Чарапоўшчыны, Івашэўскіх з Вухвішча ды іншымі ўдалося закласьці незалежную ад уладаў сетку навучаньня парафіянаў асновам ведаў. Сутнасьць яе палягала ў тым, што заможныя сем’і фінансавалі навучаньне найбольш пэрспектыўных вучняў. Тыя, атрымаўшы пэўныя веды, навучалі ім меней адукаваных дзетак, тыя - зусім непісьменных. Гэткім чынам была выбудаваная сістэма сапраўды народнае самаадукацыі. У 1917 годзе айцец Валентыновіч быў пераведзены ў Мсьціслаў.

З прычыны інтэнсыўных вайсковых дзеяньняў 1918-1920 гадоў касьцёльнае адміністрацыі не ўдалося наладзіць духовае жыцьцё. Парафія і далей заставалася вакантнай. Апекаваліся ёю ў  1924-26 гадах айцец Павел Казюнас з Загацьця, а ў 1927-28 гадах – састарэлы лепельскі дэкан айцец Павэл Карповіч. У часе Другой Сусьветнай вайны комплекс быў значна пашкоджаны. Разбураны дах і вежы касьцёлу. Сёньня не зважаючы на шыльду ля галоўнага уваходу з надпісам “Ахоўваецца дзяржавай” ніякіх, нават кансэрвацыйных, працаў на комплексе не праводзіцца і ён паступова разбураецца.

Міхась Баўтовіч
SIELISZCZE - parafia p.w. św. Weroniki

Wprowadzenie
Do roku 1686 była to własność ziemska Korsaków, później Frackiewiczów a następnie Sielawów. Przez cały ten czas istniał już w tym miejscu kościół farny, kiedy ok. 1726 r. wybudowano tu staraniem miejscowych właścicieli (Jozefata Antoniego i Eleonory z Koziełłów Sielawów) drewniany kościółek p.w. Św. Weroniki, z przeznaczeniem dla zakonników franciszkańskich.

1729 - gwardianem o. Sebastian KSIĘŻYCKI.
W 1729 r. do zbudowanego tu drewnianego klasztoru, jaki dla bernardynów wystawił Jozafat A. Siellawa i chyba w tym roku wprowadzili się pierwsi zakonnicy, choć czasem przedział powstawania tej budowli dotyczy podawania dat: 1726-1734 r.
1744 – świątynia w parafii Kublicze
Spis synodalny z 1744 r. podaje miejscowość Sieliszcze na terenie parafii Kublicze, odznaczając, że istniała tu świątynia katolicka.

1772-1795 – klasztor w czasach rozbiorów
Jeszcze w 1772 r. nie był to pełny klasztor, a tylko rezydencja gdzie mieszkało 5 zakonników (w tym 4 kapłanów). Nie wszystko układało się pomyślnie, skoro jeszcze w 1790 r. bernardyni nosili się z zamiarem opuszczenia tego miejsca z powodu braku środków do wybudowania, obiecanego im w akcie fundacji, murowanego kościoła i klasztoru.
1808 – gwardianem o. Probus BRZOSKA.
1809 – gwardianem o. Lew JASIEWSKI.

1824 – kościół przy rezydencji.
Wiadomo, że w 1824 r. zanim nastąpiły decyzje władzy rzędowej o likwidacji klasztoru, na wskutek uszczuplenia się składu personalnego w prowincji litewskiej bernardynów klasztor traci prawa konwentu i staje się rezydencją.
1832 – kasata klasztoru.
Parę lat później, w 1832 r. zupełnie skasowano tu obecność bernardynów. Po kasacie klasztoru świątynia służyła jako kościół parafialny, a budynek klasztorny używano jako plebanie, później ten kościół ustanowiono filialnym parafii w Uszaczu.

1852-1854 – proboszczem ks. Jacek PISARSKI.
1860-1868 – proboszczem ks. Stanisław RYŁŁKO.

W tym czasie wspomagali prace w parafii następujący kapłani:
1862 – ks. Antoni Janowicz [m],
1866 – ks. Walerian Niechwiedowicz [w].
1871-1872 – proboszczem ks. Stanisław Antoni JANOWICZ.
1872-1894 – proboszczem ks. Michał BIELSKI.
W tym czasie pomagał w parafii w latach:
1873-1874 – ks. Józef Leśniewski [W].
W roku 1878 parafia liczy 2995 katolików i te dane podawane są przez kolejne lata, dopiero w roku 1886 r. podana zostaje informacja, jakoby parafia liczy 3062 katolików.

1894-1899 - proboszczem ks. Antoni SYMONOWICZ.
1897 – remont kościoła w Sieliszczu prowadzony staraniem ks. Simonowicza
1898-1917 – proboszczem ks. Wiktor WALENTYNOWICZ.
W roku 1904 pochowano na miejscowym cmentarzu dawnego proboszcza ks. Michała Bielskiego (nie wiadomo czy przebywał tu do śmierci jako rezydent). W 1907 parafia liczy 3308 katolików, natomiast wikarym w roku 1909 jest ks. Bronisław Kiełbasa.

1923 - vacat.
Prawdopodobnie obsługa polecona była poprzedniemu proboszczowi, ks. Walentynowiczowi ale brak go w spisie kapłanów pracujących w tej okolicy lub co bardziej realne obsługiwał ks. P. Kaziunas z Zahacia.
1925-1926 – proboszczem ks. Paweł KAZIUNAS.
1941 – czas odwiedzin misjonarzy.
Po wkroczeniu na te tereny Niemców, w wyniku braku nadzoru ze strony administracji sowieckiej przyjeżdżać można było kapłanom z Litwy aby prowadzić tu działalność misjonarzy, i tak w dniach 22 i 30.VII.1941 pracował tu ks. N. Masłowski z Bobrowszczyzny.

1995-2000 – proboszczem ks. Mieczysław JANCZYSZYN.
Kapłan dojeżdżał z pobliskiego Lepiela, Msze św. odbywały się kilka razy w roku w domu prywatnym.
2000-2002 – proboszczem ks. Marat KOZŁOWSKI.
Przy nowym podziale dokonanym przez biskupa, proboszczem został kapłan mieszkający w Uszaczu, czyli w rejonowym mieście dla tego terenu.
2002-2005 – proboszczem ks.
Nastąpiło kolejne już uporządkowanie grobów i alejek na cmentarzu parafialnym.o. Jan Fibek (OFMCap)

паводле: Радзіма