Позірк Лембіта Лыхмуса

Дасканаласьць, густ, гармонія і вытанчаная кампазыцыя –рысы, якія ўласцівыя эстонскаму майстру экслібрыса і мініацюры, графіку  Лембіту  Лыхмусу (Lembit Löhmus). Невыпадкова ўзорам для ягонага майстэрства служаць  праніклівыя працы Альбрэхта Дюрэра і Гэнрыха Гольтцыуса.

 

Наш імклівы час, занадта часта спакушае рамеснікаў да вынаходлівасьці ды прыспяшэння цыклу Тавар-Грошы-Тавар. Новапаэт за адзін келішак накідывае верш, пісальнік за тыдзень выдае фантастычны раман, бывае, калянавуковец на голым месцы робіць "сэнсацыйнае адкрыццё", мастак за вечар намалюе партрэт абы-каго на белым коніку, а прынаторэўшы ў новых тэхналогіях студэнт зненацку выпрацоўвае праект аднаўлення замку.

 Адным словам: наш час-час спакусы рамеснікаў.

Майстар, застаецца трывалым ў сваім майстэрстве і Богам дадзеным таленце. Такім чынам ён дазваляе нам, таропкім  спыніцца і дакрануцца да спрадвечнагй  Прыгажосці.

Дасканаласьць, густ, гармонія і вытанчаная кампазыцыя –рысы, якія ўласцівыя эстонскаму майстру экслібрыса і мініацюры, графіку  Лембіту  Лыхмусу (Lembit Löhmus). Невыпадкова ўзорам для ягонага майстэрства служаць  праніклівыя працы Альбрэхта Дюрэра і Гэнрыха Гольтцыуса.

Медзярыт - адна з найбольш складаных і старых тэхнік гравюры, робіць ягоныя працы панадчасовымі і таму вельмі часта Мастак аддае перавагу гэтай тэхніцы ў сваіх працах, прысвечаных найбольш выбітным асобам і постацям.

 

Творам Лембіта Лыхмуса, як і творам ягоных куміраў, уласцівыя педантызм ў падыходзе да важных дэталяў, гратэск ў кампазыцыі і падтэкст, прыхаваны як дэсэрт для “гурманаў” мастацтва.

Дыяпазон ягонай творчасьці ахоплівае і партрэтны жанр, натуру, разнастайны  ландшафт. Лембіт Лыхмус аўтар дызайну манет Эстоніі ў складзе Еўрапейскага Саюзу.

Шэраг гравюр, прысвечаныя архітэктуры Кронаха -места, дзе нарадзіўся славуты графік эпохі Адраджэньня -Лукаш Кранах (1472 —1553), а побач з тым - віды Таллінна – роднага места Лембіта Лыхмуса. Забачце...