«Зямля Ваўкавыская» Вітольда Карпызы

аўтар: Архітэктар Тамара Матыль, эксперт па ахове гісторыка-культурнай спадчыне
 
Вітольд Карпыза (25.08.1913-3.03.2009) - аўтар чатырохтомніка  «Зямля Ваўкавыская», ілюстраванага аўтарскімі малюнкамі, настаўнік матэматыкі і малявання, мастак-графік, наслядуючы Напалеона Орду давяраў свае ўражанні і успаміны аб родных мясцінах алоўку і паперы.

Ваўкавыская зямля  была пасіяй ягонага жыцця, па якому ён крочыў з  дэвізам "Nulla dies sine linea" (Ні дня без радка).  Вітольд Карпыза не проста збіраў ўжо вядомыя звесткі, ён даследываў і вывучаў архіўныя крыніцы. Таму, разам з вядомымі ўжо фактамі ў ягоных тэкстах можна знайсці шмат новага, да гэтага часу не вядомага шырокаму колу чытачоў.

В

Манаграфія напісана добрай, шляхетнай моваю, з глыбокай любоўю. Дазволю сабе працытаваць: “Кожны, хто ўваходзіць да касцёла ў Росі не можа не  заўважыць белы ўзнёслы мармуравы саркафаг  з фігурай адпачываючай на смяротным ложы жанчыны. Для большасці яе постаць незнаёмая, алеж у часы  мінулыя цалавалі край гэтых  мармуровых шат многія  ды  патаемна як скарб адламывалі кулькі з кароны графскага герба выразанага ў падножжы скульптуры. Гэта саркафаг Сафіі Пац Несёлоўскай (1782-1856) адной з тых, хто належыў да роду, што валодаў графствам Роскім. Але мала таго. Мастацкая каштоўнасць ды гісторыя  яе вартая, каб стрэсці пыл мінулых  часоў. Сафія Пацеева Несёлоўская, дачка генерала Міхала Паца (1754-1800)і  Луізы з Tызенгаўзаў. Таго самага Паца пра якога  лунае слынная варшаўская прымаўка: “ Варт пляц палаца, а палац-Паца”. Родным братам Сафіі быў Людвіг Пац (1789-1835), апошні з мужской лініі роду, генерал лістападавага паўстання...”

Як сама манаграфія так і малюнкі Вітольда Карпызы, якімі ён аздабіў 4 тамы сваёй  манаграфіі, безумоўны каштоўны скарб  для гісторыі і краязнаўства. Багаты  архіў Вітольда Карпызы знаходзіцца  ў Лубускім Музее ў Гожове Велікапольскім, куды ён перадаў яго ў 2003 годзе.       

Вітольд Карпыза да  апошніх хвілін захоўваў любоў да радзімы продкаў, да мясцінаў, дзе   ў вёсцы Зяновічы што каля  Ваўкавыску прыйшоў на свет у сям’і былога царскага афіцэра – Пятра Карпызы і шляхцянкі Браніславы Рошчэўскай. Ахрышчаны будучы мастак і пісьменнік ксёнзам ліцвінам Казімірам Станіонісам, які ўзнёс у Шыдловічах магутны мураваны касцёл які й сёння бачны здалёк і мастакам і падарожным.

Пазнаеміцца з арыгіналам  можна тут